Аляксандр Уладзіміравіч Юрэвіч
Аляксандр Юрэвіч (нар. 8 жніўня 1979, Ліда) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Вядомы па выступах за салігорскі «Шахцёр» і барысаўскі БАТЭ, разам з якімі стаў сяміразовым чэмпіёнам Беларусі, трохразовым уладальнікам Кубка Беларусі. За нацыянальную зборную Беларусі (2006—2011) правёў 32 матчы. З’яўляецца членам клуба Сяргея Алейнікава. Клубная кар’ераВыхаванец лідскага футбола, гуляў за мясцовы клуб, а ў 2000 годзе перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У 2005 годзе выйграў чэмпіёнства з гарнякамі, быў капітанам салігорскага клуба. У ліпені 2007 года перайшоў у львоўскія «Карпаты», але не замацаваўся там і ў лютым 2008 года стаў іграком барысаўскага БАТЭ. Доўгі час быў трывалым іграком асновы барысаўскага клуба, выступаў на пазіцыі левага або правага абаронцы. Тройчы дапамог БАТЭ прайсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, 17 снежня 2009 года забіў гол у браму «Эвертана», які дапамог барысаўчанам здабыць першую ў гісторыі гасцявую перамогу ў групавых раўндах еўракубкаў (1:0). У сезоне 2012 стаў радзей з’яўляцца на полі, саступаючы месца больш маладым ігракам. У студзені 2014 года пакінуў БАТЭ па заканчэнні кантракта і перайшоў у «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» заняў месца асноўнага левага абаронцы і зноў стаў капітанам каманды. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з салігорцамі[4]. У сезоне 2015 саступіў капітанства Арцёму Старгародскаму, але заставаўся трывалым іграком асновы. Звычайна гуляў левым абаронцам, але некаторы час выкарыстоваўся ў апорнай зоне. У лістападзе 2015 года зноў падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2016 быў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У снежні 2016 года новы галоўны трэнер салігорскага клуба Алег Кубараў абвясціў, што Юрэвіч пакідае «Шахцёр»[6]. У студзені 2017 года завяршыў гульнявую кар’еру, застаўшыся ў Салігорску ў якасці трэнера[7]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевыя зборныя Беларусі, з 2006 па 2011 гады выступаў за нацыянальную зборную. Трэнерская кар’ераПасля завяршэння кар’еру ў пачатку 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубліруючага складу «Шахцёра», дзе стаў дапамагаць Сяргею Нікіфарэнку. У ліпені 2017 года, пасля прызначэння галоўным трэнерам «Шахцёра» Марака Зуба, быў пераведзены ў асноўную каманду ў якасці яго асістэнта[8]. У студзені 2018 года зноў перайшоў на працу ў дубль[9]. У снежні 2019 года ўзначаліў юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў[10]. Спачатку працаваў з юнакамі 2004 года нараджэння, пазней 2005 і 2006 гадоў нараджэння. Разам з апошнімі ў сакавіку 2023 года ўдзельнікаў у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У красавіку 2023 года стаў новым галоўным трэнерам брэсцкага «Дынама» пасля адстаўкі Ігара Крывушэнкі[11]. У верасні 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[12]. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia