У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ягоўдзік.
Мікалай Захаравіч Ягоўдзік (15 жніўня 1931, в. Куцэйкі, Слонімскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — чэрвень 2022) — беларускі вучоны ў галіне дэрматавенералогіі і клінічнай біяхіміі. Доктар медыцынскіх навук (1984), прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1997)[2].
Біяграфія
Нарадзіўся 15 жніўня 1931 года ў вёсцы Куцэйкі (цяпер — Слонімскі раён Гродзенскай вобласці).
У 1953 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, прайшоў падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры на кафедры скурных і венерычных хвароб МДМІ (1953—1956), навучанне ў аспірантуры сектара геранталогіі АН БССР (1956—1959)[3]. Працаваў на кафедры скурных і венерычных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2], з 1986 па 1997 год — загадчык кафедры[3][4].
Навуковая дзейнасць
Сфера навуковых інтарэсаў: біяхімія і імуналогія скуры; хранічныя дэрматозы[2]. Аўтар і сааўтар падручнікаў, патэнтаў на вынаходствы. Вынікі даследаванняў Н. З. Ягоўдзіка апублікаваныя ў 352 навуковых працах, у тым ліку ў 9 манаграфіях і даведніках, у падручніку, 6 метадычных рэкамендацыях, 7 вучэбна-метадычных дапаможніках і рэкамендацыях[4].
Сярод апублікаванага:
- Фармако-терапевтический справочник дерматолога / Н. З. Яговдик, А. С. Новицкий, В. И. Талапин. — Минск: Беларусь, 1978. — 175 с.; 20 см.
- Яговдик Н. З., Сосновский А. Т. Инфекционные болезни кожи населения жарких стран : Учеб. пособие / М-во здравоохранения БССР, Мин. гос. мед. ин-т. — Мн.: МГМИ, 1987. — 67 с. ; 20 см.
- Венерические болезни и трепонематозы у жителей жарких стран: [Учеб. пособие] / Н. З. Яговдик, А. Т. Сосновский, В. М. Дюба, В. П. Зелюткин; Мин. гос. мед. ин-т. — Мн.: МГМИ, 1988. — 45 с.; 20 см
- Кожные и венерические заболевания / Н. З. Яговдик, М. В. Качук, В. Г. Панкратов. — Минск: Вышэйшая школа, 2000. — 269,[1] с., [8] л. цв. ил.; 21 см.
- Венерические болезни : Справ / Н. З. Яговдик, А. Т. Сосновский, М. В. Качук, И. Н. Белугина; Под общ. ред. д.м.н., проф. Н. З. Яговдика. — 3-е изд., исправ. и доп. — Минск : Белорус. наука, 2001. — 344,[2] с.; 21 см. — (Медицина для вас).
- Дерматовенерология : учебник для учащихся специальностей «Лечебное дело», «Сестринское дело» учреждений, обеспечивающих получение среднего специального образования / Н. З. Яговдик, М. В. Качук, В. Г. Панкратов. — Мн.: Вышэйшая школа, 2010. — 252, [2] с., [16] с. цв. ил. — ISBN 978-985-06-1920-4.
Прымаў удзел у рабоце міжнародных і нацыянальных кангрэсаў, сімпозіумаў па дэрматалогіі і венералогіі ў Берліне (1981), Будапешце (1985), Маскве (1987, 2001), Неапалі (1991), Нью-Ёрку (1992), Вене (1995), Парыжы (1996), Лодзі (1996), Сіднеі (1997)[4].
Грамадская дзейнасць
- Старшыня праўлення Беларускага навуковага таварыства дэрматавенеролагаў (1987—2011)
- Старшыня Мінскага гарадскога навуковага таварыства дэрматавенеролагаў
- Эксперт Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР па медыка-гігіенічных навуках (1986—1991)
- Член праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства дэрматавенеролагаў (1975—1993)
- Член вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР
- Член спецыялізаванага савета па абароне дысертацый
- Член рэдакцыйнага савета часопіса «Вестник дерматологии и венерологии»
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі