Аляксандр Юдзіцкі
Аляксандр Юдзіцкі (? — 1677) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, каралеўскі дваранін, рэчыцкі войскі, ясвонскі староста з 1664, кашталян менскі з 1672 года. З роду Юдзіцкіх герба ўласнага «Радван зменены», сын рэчыцкага стольніка Канстанціна і Цэцыліі Ясенскай, дачкі пісара літоўскага Мікалая і Марыны Сапегі. Набыў у Масальскага ясвонскае староства, якое потым перадаў сыну Ежы Канстанціну. Падпісаў ад віленскага і менскага ваяводстваў элекцыю караля Яна Казіміра. Быў палкоўнікам каралеўскіх войскаў і рэгіментарам у Жамойці. У 1655 годзе вызначыўся ў баявых дзеяннях супраць шведаў у Жамойці. На чале харугвы ўдзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай 1654-1667. Ахвяраваў значныя грошы на набор салдатаў дзеля шведскай і маскоўскай войнаў, якія сойм 1677 года даручыў яму вярнуць. Валодаў землямі ў Ашмянскім, Рэчыцкім і Слонімскім паветах. Быў жанаты з Ганнай Феліцыянай Венжык-Рудскай і меў з ёй трох сыноў: рэчыцкага падстолія і ясвонскага старосту Ежы Канстанціна, луцкага каноніка Мікалая і Яна Паўла. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia