Аляксандр Яўгенавіч Гаўрушка
Аляксандр Гаўрушка (нар. 23 студзеня 1986, Патсдам, ГДР) — беларускі футбаліст, нападнік. Клубная кар’ераПачаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры». Стаў асноўным нападнікам каманды, у сезоне 2008 стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у чэмпіянаце (14 галоў). Пасля гэтага сезона перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку трывала гуляў за дынамаўцаў, але потым страціў месца ў аснове і быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». Пасля сезона 2010 быў выкуплены наваполацкім клубам, і ў сезоне 2011 быў асноўным нападнікам «Нафтана». 19 ліпеня 2012 года аформіў дубль у матчы Лігі Еўропы супраць сербскай «Црвены Звезды». У студзені 2013 года перайшоў у «Белшыну». У «Белшыне» звычайна выхадзіў на замену, часам з’яўляўся ў стартавым складзе. У перадапошнім туры 23 лістапада 2013 года аформіў хет-трык у браму «Дняпра». У студзені 2014 года вярнуўся ў магілёўскі клуб[2] і замацаваўся на пазіцыі асноўнага нападніка. У снежні 2014 года пакінуў «Дняпро»[3]. У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком «Слуцка»[4]. Амаль увесь сезон 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. У студзені 2016 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[5]. У лютым 2016 года зноў стаў іграком «Дняпра»[6], якому дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каманду[7]. У лютым 2017 года трэніраваўся з магілёўскім «Тарпеда»[8], але пазней далучыўся да «Оршы»[9]. Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага нападніка аршанцаў, але ў ліпені 2017 года стала вядома аб тым, што Гаўрушка пакінуў каманду[10]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Беларусі. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia