Аляксей Аляксеевіч Шукшын
Аляксей Аляксеевіч Шукшын (1949, Мінск — 2009, Беларусь[1][2]) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Першым сярод беларусаў стаў майстрам спорту міжнароднага класу (1973) і выйграў юніёрскае першынство Еўропы ў складзе зборнай СССР (1968). Заслужаны трэнер БССР (1985)[3]. Кар’ера баскетбалістаНарадзіўся і вырас у Мінску ў раёне трактарнага завода. Выхаванец мінскага СК «Трактар». Першы трэнер — Яўген Барысавіч Кацман. Быў асноўным цэнтравым гульцом у мінскім РТІ (1967—1981, з перапынкамі). Таксама выступаў за маскоўскі ЦСКА (1973), гомельскі «Сож» (1978/79), ташкенцкі «Універсітэт» (1979/80). У 1965—1968 гадах прыцягваўся ў юніёрскую (U-18) зборную СССР, стаў чэмпіёнам Еўропы сярод юніёраў (1968). У 1973 годзе стаў уладальнікам Кубка СССР у складзе ЦСКА і пераможцам Сусветнага фестываля баскетбола ў Перу ў складзе мужчынскай зборнай СССР. Кар’ера трэнераБыў галоўным трэнерам мінскага РТІ (1981—1987). Пад яго кіраўніцтвам каманда займала пятае (1982/83) і шостае (1984/85) месца ў чэмпіянаце СССР[4]. З 1985 па 1986 год працаваў другім трэнерам мужчынскай зборнай СССР — чэмпіёна Еўропы-1985, пераможца Сусветнай Універсіяды-1985 і сярэбранага прызёра чэмпіянату свету-1986. У 1988—1990 гадах быў галоўным трэнерам балгарскага клуба «Славія» (Сафія), дзе пад яго кіраўніцтвам выступалі беларускія баскетбалісты Аляксандр Папкоў і Аляксандр Сатыраў[5]. У 1993 годзе стаў першым настаўнікам нацыянальнай каманды суверэннай Беларусі. У апошнія гады жыцця працаваў у заснаванай ім зборнай ветэранаў беларускага баскетбола[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia