Аляксандр Іванавіч Куль
Аляксандр Куль (нар. 25 красавіка 1975, в. Бароўка, Верхнядзвінскі раён, Беларусь) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Кар’ераГуляў за баскетбольныя клубы ЗША, Еўропы, быў гульцом нацыянальнай зборнай у 1993—1994 і 1998—2008 гадах. У 2007—2011 гадах выступаў за «Мінск-2006», неаднаразова выйграваў чэмпіянат і Кубак Беларусі. У кастрычніку 2011 года гуляў за каманду БДУІР у адборачнай стадыі Кубка Беларусі, пасля чаго прыняў рашэнне пра завяршэнне кар’еры. Пасля заканчэння гульнявой кар’еры стаў дырэктарам цэнтра эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынгу ў «Мінску-2006», стаў ініцыятарам перайменавання клуба «Мінск-2006» ў «Цмокі-Мінск»[1]. Грамазянская пазіцыяБыў адным з першых, хто падпісаў ліст свабодных спартсменаў[2]. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia