Валерый Мікалаевіч Дайнека

Баскетбол
Валерый Мікалаевіч Дайнека
Нарадзіўся 14 студзеня 1970(1970-01-14)[1] (55 гадоў)
Грамадзянства
Рост 209 см
Клубная кар’ера[* 1]
1987—1988 РТІ
1988—1989 ЦСКА Масква
1989—1993 РТІ
Дынама Масква[d]
Урал-Грэйт Перм[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Валерый Мікалаевіч Дайнека (нар. 14 студзеня 1970, Светлагорск) — беларускі баскетбаліст. Майстар спорту міжнароднага класа СССР, чэмпіён, найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі (1991-92/93). Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера

Выступаў за РТІ (1987—1988 і 1989—1993 гадах). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі (1995/1996) у складзе «Дынама» Масква, бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі 2002/2003 у складзе «Унікса» Казань, пяціразовы чэмпіён Расіі ў складзе БК «ЦСКА» Масква і «Урал-Грэйт» Перм (1996/1997, 1997/1998, 1998/1999), уладальнік Кубка ЦСКА Масква, двухразовы ўладальнік Кубка Расіі ў складзе «Унікса» Казань «Урал-Грэйт» Перм. Тройчы трапляў у першую пяцёрку зорак расійскага чэмпіянату, двойчы трапляў у пяцёрку найлепшых па гульні ў абароне. найлепшым замежны гулец чэмпіянату Расіі ў 1997 годзе, найлепшы гулец чэмпіянату Расіі ў складзе ЦСКА ў 1998 годзе.

Узнагароды

Узнагароджаны урадавай узнагародай «Медалём Ордэна за заслугі перад Айчынай II ступені». Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы ў складзе зборнай СССР 1987 года. Гуляў у чэмпіянаце Іспаніі ў сезоне 1993—1994 года і чэмпіянаце Грэцыі за клуб «ПАСК» г. Салонікі 2000—2001 гадах[2][3].

Зноскі

  1. а б Valeriy Dayneko // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
  2. Лепшыя спартсмены(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.
  3. ДАЙНЕКО Валерий Николаевич
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya