Аляксей Пятровіч Пынцікаў
Аляксей Пятровіч Пынцікаў (нар. 4 лютага 1975, Мінск, БССР, СССР) — прафесійны беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі[1]. БіяграфіяВыхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Вадзім Мікалаевіч Алексін. Навучаўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Міхаіла Аляксеевіча Тайца. Чэмпіён Еўропы сярод моладзевых камандаў. Шматразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь[2]. Стаў аўтарам унікальнага дасягнення — быў чэмпіёнам Беларусі ў складзе пяці розных клубаў: РТІ-2-РВАР, РТІ, «Гродна-93», «Віталюр» і «Мінск-2006». Лепшы баскетбаліст чэмпіянатаў Беларусі сезонаў 1995/96 і 1998/99. Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 1993—2007 гадах. У 2000 годзе скончыў ГрДУ ім. Янкі Купалы. Пасля заканчэння гульнявой кар’еры перайшоў на трэнерскую працу. Таксама працуе спартыўным каментатарам на тэлеканале «Беларусь 5». Кар’ера баскетбаліста
Кар’ера трэнера
Дасягненні
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia