Сяргей Мацвеевіч Светнік
Сяргей Мацвеевіч Светнік (нар. 22 чэрвеня 1969, Маладзечна, Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, пазней трэнер. Гуляў на пазіцыях цяжкага форварда і цэнтравога. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі[1][2]. Бацька беларускай валейбалісткі Анастасіі Светнік. БіяграфіяВыступаў за беларускія клубы РТІ (1986—1988, 1990—1993), РТІ-РШВСМ (1997, у Кубку Беларусі), «Гродна-93» (1998), «Аўтазаводзец-Джэнці» (1999, у Кубку Беларусі), «Гомельскія рысі» (1999), РТІ-РВАР (2002/03), «Мінск-БНТУ» (2003/04), АЗАА (2004—2007). Таксама выступаў за клубы Расіі, Літвы, Славакіі, Польшчы, Германіі, у тым ліку за ТКЗ (Таганрог, Расія, 1994/95)[3], «Літкабеліс» (Панявежыс, Літва, 1995/96)[4], «Могул» (Лучанец, Славакія, 1996/97), «Палонію» (Пшэмысль, Польшча, 1998/99), «Кёльн-99» (Кёльн, Германія, 2000/01). У 1997 годзе падчас чэмпіянату далучыўся да расійскай каманды «Стары собаль», але ў лістападзе ён пакінуў клуб, бо быў запрошаны ў нацыянальную зборную Беларусі[5]. Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 1993—2001 гадах[6]. У 2010—2014 гадах узначальваў жаночы клуб «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск»[7]. У 2008—2010 і са студзеня 2014 года — другі трэнер жаночага клуба «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск» / БК «Мінск». Быў другім трэнерам жаночай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету-2014[8]. ДасягненніУ якасці баскетбаліста
У якасці трэнера
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia