Клаўдзій Іванавіч Ціхаміраў
Клаўдзій Іванавіч Ціхаміраў (8 лістапада 1864, в. Славіхіна, Старарускі павет, Наўгародская губерня, Расійская імперыя — 18 красавіка 1929, Віцебск, БССР) — педагог, гісторык, краязнавец, дырэктар Свіслацкай і Полацкай настаўніцкіх семінарый (1903—1910), Віцебскага настаўніцкага інстытута (1910—1921). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і святара ў вёсцы Славіхіна Старарускага павета Наўгародскай губерні. Скончыў Наўгародскую духоўную семінарыю, потым вучыўся на гістарычным аддзяленні Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Пасля заканчэння навучання ў 1890 годзе працаваў настаўнікам прыватнай жаночай гімназіі. З 1895 года працаваў інспектарам народных вучылішч Магілёўскай губерні, дырэктарам настаўніцкіх семінарый у Свіслачы і Полацку. З 1910 года займаўся арганізацыяй і падрыхтоўкай да адкрыцця Віцебскага настаўніцкага інстытута і на працягу васьмі гадоў выконваў абавязкі яго дырэктара. У сваёй педагагічнай дзейнасці выступаў за пашырэнне зместу адукацыі, удасканаленне выкладання, распаўсюджванне пісьменнасці, увядзенне ўсеагульнай пачатковай адукацыі. Педагог стаў аўтарам метадычных дапаможнікаў і артыкулаў: «Обучение грамоте» (1901), «Важнейшие выводы изучения памяти» (1905), «Психологические основы обучения» (1912) і інш. З 1920 па 1924 гады працаваў дырэктарам Віцебскага вышэйшага сельскагаспадарчага тэхнікума, выкладаў педагогіку і псіхалогію з элементамі логікі. Акрамя педагагічнай дзейнасці прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. З 1910 года быў членам Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, старшынёй яе рэдакцыйнага камітэта і праўлення (1912). Пад яго рэдакцыяй былі надрукаваны два тамы зборніка камісіі «Полацка-Віцебская даўніна», пры непасрэдным удзеле К. І. Ціхамірава ў Віцебску быў пастаўлены помнік героям Айчыннай вайны 1812 года, адкрыты філіял Маскоўскага археалагічнага інстытута (1911). Узнагароды
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia