Алігафрэнія
Алігафрэні́я (ад стар.-грэч.: ὀλίγος — малы + φρήν — розум) — разумовая недаразвітасць, прыроджаная ці набытая ў першыя гады жыцця дзіцяці. Прычыны: паталогія на ўзроўні генаў і храмасом, неспрыяльнае ўздзеянне экзагенна-арганічных фактараў на мозг зародка, плода дзіцяці, такія як алкагалізм бацькоў, таксікозы, асфіксія пры родах, нейраінфекцыі, чэрапна-мазгавыя траўмы і інш.). Найбольш тыповыя прыкметы алігафрэніі — недаразвіццё абстрактна-лагічнага мыслення, зніжэнне памяці, малы запас слоў . Інтэлектуальная недастатковасць часта спалучаецца з заганамі развіцця органаў, сістэм, будовы цела. Лячэнне алігафрэніі сімптаматычнае. СтупеніАдрозніваюць лёгкую, сярэднюю, цяжкую і глыбокую алігафрэніі. Дзеці з лёгкай ступенню разумовай адсталасці (дэбільныя ) у стане авалодаць праграмай дапаможнай школы, моўнымі навыкамі і нескладанымі прафесіямі; каэфіцыент інтэлектуальнага развіцця 50—69 балаў. Да сярэдняй ступені разумовай адсталасці (імбецыльнасць) адносяцца дзеці з каэфіцыентам інтэлектуальнага развіцця 35—49 балаў, здольныя авалодаць толькі элементамі мовы і навыкамі самаабслугоўвання. Сістэматычная вучэбная і працоўная дзейнасць недаступная. Дарослыя самастойна жыць не могуць. Пры цяжкай ступені разумовай адсталасці (каэфіцыент інтэлектуальнага развіцця 20—34 балы) інтэлектуальная недастатковасць больш выяўлена, парушана маторыка, ёсць фізічныя дэфекты. Хворыя з глыбокай разумовай адсталасцю (ідыятыя) не маюць вышэйшых псіхічных функцый , мова не развіваецца, увага не засяроджваецца, рэакцыя рэзка зніжана; каэфіцыент інтэлектуальнага развіцця ніжэй за 20 балаў. Патрабуюць пастаяннага догляду. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia