Алімпія Свяневіч
Алімпія Свяневіч (польск.: Olimpia Swianiewiczowa, літ.: Olimpija Svianievičiova; у дзявоцтве Алімпія Замбжыцкая; 1 снежня 1902, Гомель[1], Магілёўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Беларусь — 15 чэрвеня 1974, Галіфакс, Канада) — польска-беларуская фалькларыстка, этнографка, географка, геалагіня, геамарфалагіня, мовазнаўца, гістарычка літаратуры, настаўніца, педагогіца, даследніца творчасці Адама Міцкевіча. ПаходжаннеАлімпія Свяневіч паходзіла са знакамітага роду Замбжыцкіх, якія валодалі землямі на Меншчыне і на тэрыторыі сённяшняй Літвы. Радавым маёнткам Замбжыцкіх была Вязынка, менавіта ў Замбжыцкіх арандаваў зямлю Дамінік Луцэвіч, бацька Янкі Купалы. З роду Замбжыцкіх паходзіў, напрыклад, Станіслаў Замбржыцкі (1823—1907) — беларускі краязнавец, фалькларыст, пісьменнік. Паколькі быў інвалідам, здаваў свой фальварак у арэнду. Замбржыцкі захапляўся вывучэннем мясцовых курганаў і першым апісаў гарадзішча ў Вязынцы.[2]. Станіслаў Замбржыцкі ажаніўся з Алімпіяй Чакатоўскай[заўв 1], якія і прыходзіліся Алімпіі Свяневіч роднымі дзедам і бабуляй[3]. Біяграфічныя звесткіДзіцячыя гадыАлімпія нарадзілася 1 снежня 1902 года ў шляхецкай сям’і Юзафа Замбжыцкага і Зоф’і Замбжыцкай (у дзявоцтве Віткоўскай). Бацька Алімпіі працаваў машыністам, але пасля арышту расійскімі ўладамі страціў магчымасць там працаваць. У сям’і апроч Алімпіі было яшчэ трое дзяцей, бацькі Алімпіі, як і ў шматлікіх тагачасных шляхецкіх сем’ях, культывавалі памяць аб Студзеньскім паўстанні. Маці Алімпіі арганізвала нават грэпсовую пошту для зняволеных паўстанцаў, пра што потым узгадываў ва ўспамінах Апалінарый Свентаржэцкі[4]. Некаторы час Алімпія пад жыла Мінскам. У 1906 г. бацька Алімпіі атрымаў радавы маёнтак Вязынку ў спадчыну, пасля чаго сям’я пераехала туды, дзе Алімпія правяла дзіцячыя гады[заўв 2]. Сям’я Алімпіі не была надта заможнай, таму дзецям прыходзілася дапамагаць бацькам займацца гаспадаркай маёнтку. ЮнацтваЗ 1919 года Алімпія добраахвотна служыла ў Войску Польскім у якасці кур’еркі, такім чынам прымала ўдзел у польска-савецкай вайне. Пасля вайны скончыла ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя ў Вільні па спецыяльнасці геаграфія, геалогія. У 1926 г. папралася шлюбам з эканамістам Віленскага ўніверсітэта Станіславам Свяневічам, выхоўвала чатырох дзяцей. З 1928 года працавала настаўніцай геаграфіі. У 1936—1941 годзе была настаўніцай геаграфіі ў віленскай гімназіі сясцёр бенедыктак, зачыненага савецкімі ўладамі ў 1946 годзе. Навуковая дзейнасць у галіне геамарфалогііПершы досвед геалогіі атрымала працуючы асістэнткай Мечыслава Ліманоўскага ў галіне геамарфалогіі. Удзельнічала ў даследаванні Віліі і тэрасаў даліны ракі Вака[6]. Разам з вядомай этналагіняй Цэзарыяй Бадуэн дэ Куртэнэ [заўв 3] апісала тэрасы Віліі ў ваколіцах Вільні[7]. Навуковая дзейнасць у галіне этнаграфіі і фалькларыстыкіУ 1920—1930-я гады Алімпія Свяневіч у ваколіцах Вязынкі пачала займацца збіраннем народных песняў, арганізоўвала ў Маладзечне, Радашковічах, Вільні выстаўкі беларускіх тканін і нацыянальнага адзення, адначасова з тым даследавала творчасць Адама Міцкевіча. Ваенныя годыВаенныя гады і першы год пасля заканчэння вайны яна правяла ў Вязынцы і Вільне, у разлуцы з мужам, які ў апошні момант быў выратаваны ад расстрэлу ў Катыні, пасля чаго быў вязнем Лубянкі і гулагаў (савецкія ўлады спадзяваўся выкарыстаць яго веды ў галіне нямецкай эканомікі), а потым не паспеў далучыцца да арміі Андэрса і ў рэшце, пасля працяглага знаходжання ў Тэгеране і Іерусаліме, застаўся ў Вялікабрытаніі. Пасляваенныя годы![]() У 1946 годзе Алімпія Свяневіч разам з чатырма дзецьмі змагла рэпатрыіравацца ў Польшчу і пасялілася ў Тчэве дзе выкладала геаграфію і біялогію ў мясцовай адміністрацыйна-гандлёвай сярэдняй школе[заўв 4]. У Тчэве даследніца зацікавілася фальклорам кашубаў, даследавала дзейнасць стваральніка кашубскай граматыкі і першага кашубскага пісьменніка Фларыяна Цэйновы , вядомага як «Будзіцель кашубаў». Дзякуючы частым скажэнням прозвішча яна пазбегла рэпрэсій, звязаных з дзейнасцю мужа, які раскрыўшы на Захадзе праўду пра Катынскае злачынства. Будучы шматгадовым сябрам Польскага эскурсійнага таварыства, яна стала ініцыятарам дзейнасці ў гэтай установе Эскурсійнага клуба школьнай моладзі (у далейшым пад эгідай Польскага турыстычна-эскурсійнага таварыства). У 1957 годзе яна пакінула краіну і далучылася да мужа ў Інданезіі. З 1963 года разам з мужам жыла ў Паўночнай Амерыцы. Спачатку пасяліліся ў Злучаныя Штаты Амерыкі ў невялікім горадзе Нотр-Дам , у штаце Індыяна, дзе ў 1967 годзе падчас Шасцідзённай вайны разам з мужам падпісала ліст «Салідарнасці з Ізраілем», падрыхтаваны Юзафам Чапскім. Потым пераехалі ў Канаду, пасяліліся каля горада Галіфакс, у правінцыі Новая Шатландыя. Памерла 15 чэрвеня 1974 года каля Галіфакса, дзе і былі пахаваны разам з мужам. Сям’яБыла замужам за эканамістам Віленскага ўніверсітэта Станіславам Свяневічам, у шлюбе мела чатырох дзяцей: Марыя Нагенць[заўв 5], Вітальд Свяневіч, Ежы Свяневіч, Бернадэта Свяневіч-Шчаглоўская[заўв 6]. Унук Алімпіі Павел Свяневіч стаў вядомым у Польшчы эканамістам і географам, нейкі час займаў пасады дарадцы прэзідэнта Польшчы. Даследаванне творчасці Адама Міцкевіча![]() ![]() Прадметам асаблівай цікавасці Алімпіі Свяневіч у эміграцыі стаў фальклор і ў асаблівасці тэма выкарыстання беларускага фальклору ў творчасці Адама Міцкевіча. У сакавіку 1971 г. яна выступіла ў «Польскім Навуковым Таварыстве» ў эміграцыі ў Лондане з дакладам "Інтэрпрэтацыя «Дзядоў Міцкевіча на аснове беларускага фальклору» (які быў адданы ў друк у «Штогоднікам Польскага Навукова Таварыства на эміграцыі » том 21, 1970/1971)[8]. Больш шырокая праца на гэту тэму, першапачаткова прадстаўленая для публікацыі ў парыжскай «Культуры», засталася ў машынапісе. Увогуле пачатак даследавання творчасці Адама Міцкевіча паходзіць яшчэ з універсітэцкіх часоў Алімпіі Свяневіч, якая мела вельмі добрую этнаграфічную майстэрню ў Віленскім універсітэце Стэфана Баторыя. На цікавасць да этнаграфіі паўплывалі яе настаўнікі ў гэта галіне Цэзарыя Бадуэн дэ Куртэнэ Эрэнкройц Янджэевіч і знакаміты даследчык Палесся Казімір Машынскі. Алімпію цікавілі вытокі беларускага свята Дзяды. Дзеля гэта даследавала народны фальклор у вёсцы Сяледчыкі[заўв 7]. Падчас этнаграфічных даследаванняў Алімпіі Свяневіч узнікла навуковая спрэчка з вядомым прафесарам Станіславам Піганям , які таксама даследаваў Дзяды, толькі каля Каўнас і Вільні, але сцвярджаў, што Дзяды паходзяць ад веснавога абраду — Радаўніцы, якое нібыта прыйшло з праваслаўем. Алімпія Свяневіч насуперак Станіславу Піганю даказвала, што Дзяды маюць паганскія, дахрысціянскія карані. У Польскім навуковым таварыстве на эміграцыі яна апублікавала на гэту тры артыкулы: «Пахаванне, памінкі і Дзяды ў вёсцы Сяледчыкі», «Беларускія Дзяды» і «Інтэрпрэтацыя Дзядоў Міцкевіча паводле беларускага фальклору». У 2018 годзе дзякуючы Торуньскаму этнаграфічнаму музею імя Марыі Знамяроўская-Пруферава і даследніцы Гражыны Харытанюк-Міхей, якая напісала прадмову да выдання, нарэшце выйшла манаграфія Алімпіі Свяневіч «Interpretacja Dziadów Mickiewiczowskich na podstawie skarbca kultury białoruskiej». Алімпія Свяневіч таксама рыхтавала дысертацыю пра постаць Макрыны Мечыслаўскай, але так і не змагла яе скончыць. Працы
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia