Вячаслаў Уладзіміравіч Кузняцоў
Вячаслаў Уладзіміравіч Кузняцо́ў (нар. 15 чэрвеня 1955, Вена) — беларускі кампазітар. Член Беларускага саюза кампазітараў (1985). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяУ 1983 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю. У 1983—1987 гадах працаваў загадчыкам музычнай часткі Дзяржаўнага тэатра лялек Беларусі, з 1987 года — выкладчык у Беларускай акадэміі музыкі (з 1996 года — дацэнт, з 1998 года — загадчык кафедры).[1] ТворчасцьЗ’яўляецца аўтарам оперы «Запіскі вар’ята» паводле М. Гогаля (1987), балетаў «12 крэслаў» паводле І. Ільфа і Я. Пятрова (1983), «Паланэз» (1994), «Цар Саламон» (1998), «Макбет» (2000) паводле У. Шэкспіра, музыкі да спектакляў «Балада пра белую вішню» С. Клімковіч (1984), «Чырвоная шапачка» Я. Шварца (1986) у тэатры лялек; да радыёпастаноўкі «Кубліцкі і Заблоцкі» (сцэнарый В. Карняжыцкай, 1991).[2] Вячаслаў Кузняцоў стварыў цэлую галерэю гукавых вобразаў Беларусі, якія арганічна звязаны з народнымі песеннымі традыцыямі. Гэта харавыя і вакальныя творы «Вясковыя святы», «Жаночыя песні», «Ладачкі», «Беларускае вяселле», «Песні Палесся і Падняпроўя», «Хатынскія бярозы», «Спевы даўнейшых ліцвінаў», «Ціхія песні», «Калыханкі». Захапленне фальклорам знайшло адлюстраванне і ў аркестровай музыцы. Кампазітар бліскуча валодае ўсімі сродкамі аркестровай палітры. Гэта яскравыя, яркія п’есы «Жалейка», «Палессе», «Чаму ж мне не пець», «Карагод», «Свірасцёлкі», «Веснавыя забаўкі», «Беларускія танцы» і інш.[3] 5 верасня 2013 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета адбылася прэм’ера балета «Вітаўт» (балетмайстар Ю.Траян, дырыжор В.Воліч), музыку да якога напісаў В. Кузняцоў. У 2015 годзе калектыў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета ўпершыню атрымаў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за ўвасабленне нацыянальна-гістарычнай тэматыкі ў спектаклях тэатра і пастаноўку нацыянальнага балета «Вітаўт». На трэцім рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» «Вітаўт» перамог у чатырох намінацыях.[4] 30 кастрычніка 2018 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета пад дзівосную музыку Вячаслава Кузняцова ажыла легенда аб Жанне д’Арк Белай Русі — Анастасіі Слуцкай. Паставіў балет «Анастасія» народны артыст Беларусі Юрый Траян.[5] Асноўныя творы
Сачыненні для хору a’capella
Узнагароды і прэмііЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002) — за музыку да балета «Макбет» і абрад-дзеянне для народнага хора «Беларускае вяселле». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.[7] Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia