Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі

Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі
Дата нараджэння 25 ліпеня 1936(1936-07-25)[1] (88 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Жанр станковая графіка, жывапіс і акварэльны жывапіс[d]
Вучоба
Уплыў Надзея Іванаўна Галоўчанка, Леў Мееравіч Лейтман і Павел Канстанцінавіч Любамудраў
Член у

Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі (нар. 25 ліпеня 1936, г. Крычаў, Магілёўская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў у 1962 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1967 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Н. Галоўчанкі, Л. Лейтмана, П. Любамудрава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1972 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць

Працуе ў станковай графіцы, жывапісе, акварэлі. Асноўныя творы: графічныя лісты «Вогненныя старты», «Сын зямлі беларускай», «Адроджаны з попелу», «Паўстанне на Магілёўшчыне», «Азёрны край. Лепельшчына»; цыкл «Палескія замалёўкі»; акварэлі «Па Казахстане», «Зямля Салігорская»; палотны «Першы снег на Браслаўшчыне», «Восень», «Зіма на Міншчыне», «Нябесны звон», «Адвечны боль». Творы знаходзяцца Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі.

Літаратура

  1. Anatol' Ignatavič Rybčynski // Artists of the WorldB, Boston: Verlag Walter de Gruyter, 2022. — ISSN 2750-6088
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya