Анатоль Аляксандравіч Смародзінцаў
Анатоль Аляксандравіч Смаро́дзінцаў[3] (руск.: Анатолий Александрович Смородинцев; 19 красавіка 1901 — 6 жніўня 1986) — савецкі вучоны, вірусолаг, бактэрыёлаг, імунолаг, доктар біялагічных навук, прафесар (1935[4]), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1966, член-карэспандэнт з 1945 года). БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Аскіна Бірскага павета Уфімскай губерні. У 1918 годзе скончыў рэальнае вучылішча ў Бірску[4]. Пераехаў у Томск. У 1923 годзе скончыў медыцынскі факультэт Томскага ўніверсітэта і працаваў асістэнтам у Томскім бактэрыялагічным інстытуце. У 1923 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію і служыў урачом на Туркестанскім фронце. Пасля дэмабілізацыі з 1926 года працаваў у Навукова-даследчым інстытуце акушэрства і гінекалогіі імя Д. А. Ота і Інстытуце эксперыментальнай медыцыны ў Ленінградзе. У 1933—1937 гадах займаў пасаду загадчыка аддзела бактэрыялогіі Інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Пастэра[5]. У 1938 годзе арганізаваў і да 1946 года кіраваў аддзелам вірусаў Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Маскве[5]. У час Вялікай Айчыннай вайны інстытут быў эвакуіраваны ў Томск, і ў 1941—1942 гадах А. А. Смародзінцаў адначасова з працай ў ім займаў пасаду галоўнага бактэрыёлага Томскага гарадскога аддзела аховы здароўя[5]. У 1946—1967 гадах загадчык аддзела вірусалогіі ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны ў Ленінградзе, у 1967—1972 гадах дырэктар Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута грыпу Міністэрства аховы здароўя СССР, у 1972—1975 гадах — загадчык аддзела спецыфічнай прафілактыкі грыпу і вострых рэспіраторных захворванняў. З 1975 гадах загадваў аддзелам вірусалогіі ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны Акадэміі медыцынскіх навук СССР. Навуковая і грамадская дзейнасцьАўтар і сааўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій[5], прысвечаных супрацьвіруснаму імунітэту, клешчавога энцэфаліту, гемарагічнага нефразанефрыту, поліяміэліту, адзёру, эпідэмічнаму паратыту, грыпу, метадам спецыфічнай прафілактыцы вірусных інфекцый. Пад кіраўніцтвам А. А. Смародзінцава створаны забітая вакцына супраць клешчавога энцэфаліту і жывыя вакцыны супраць эпідэмічнага паратыту, адзёру, поліяміэліту, грыпу. Ён абгрунтаваў прынцыпы лячэбна-прафілактычнага выкарыстання рымантадзіну пры грыпе[5]. Быў экспертам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па вірусных інфекцыях, членам праўленняў Усесаюзнага і Усерасійскага і старшынёй Ленінградскага таварыстваў эпідэміёлагаў, мікрабіёлагаў і інфекцыяністаў, рэдактарам рэдакцыйнага аддзела «Вірусалогія» Вялікай медыцынскай энцыклапедыі, членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Вопросы вирусологии», «Иммуноглогия» і «Bolletino dell Instituto sieroterapico milanese» (Італія)[5]. Узнагароды і ганаровыя званніГанаровы член Таварыства мікрабіёлагаў ЗША (1945), Нью-Ёркскай акадэміі навук (1956), Чэхаславацкага навукова-медыцынскага таварыства імя Я. Пуркіне (1958), Каралеўскага медыцынскага таварыства Вялікабрытаніі (1966) і іншых медыцынскіх таварыстваў[5]. Лаўрэат Сталінскай прэміі 1-й ступені (1941) і Ленінскай прэміі (1963). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Дружбы народаў, ордэнам «Знак Пашаны» і шэрагам медалёў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia