Анатоль Мікалаевіч Казловіч
Анатоль Мікалаевіч Казловіч (16 верасня 1946, Горск, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР — 14 кастрычніка 2011, Мінск, Беларусь) — беларускі журналіст, пісьменнік, сцэнарыст, выкладчык. БіяграфіяНарадзіўся 16 верасня 1946 года ў вёсцы Горск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Горскай пачатковай школе, у Падкраіцкай сямігодцы, у 1964 годзе скончыў Малецкую сярэднюю школу. Працаваў памочнікам экскаватаршчыка ў Сігневіцкім будаўніча-мантажным упраўленні меліярацыі, фотакарэспандэнтам Бярозаўскай раённай газеты «Маяк камунізму». У 1969 годзе Анатоль Казловіч скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова з вучобай працаваў у «Сельской газете». Пасля службы ў Савецкай арміі (служыў у званні лейтэнанта ў Слуцку; 1969—1971) працаваў карэспандэнтам «Сельской газеты». Каб глыбей пазнаць жыццё, уладкаваўся кантралёрам АТК на Мінскі станкабудаўнічы завод, у час жніва працаваў у калгасе памочнікам камбайнёра. У 1973 годзе Анатоль Казловіч быў прызначаны старшым рэдактарам беларускага тэлебачання, потым — рэдактарам аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Нёман». З 1977 года працаваў загадчыкам карэспандэнцкага пункта «Литературной газеты» ў Беларусі, друкаваўся ў часопісах «Дружба народов », «Наш современник », «Вокруг света ». Па ўласным прызнанні[1], для здабыцця душэўнай раўнавагі публікаваўся і ў беларускамоўным друку, напрыклад у газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь». Дэбютаваў у рэспубліканскім друку ў 1964 годзе вершамі. Удзельнічаў у літаб’яднаннях «Крыніца» і «Узлёт». У калектыўным зборніку маладых беларускіх паэтаў «Рунь» (1970) змешчаны яго вершы. У 1981 годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР (з 1991 г. у Саюзе пісьменнікаў Беларусі). З верасня 1994 па красавік 1995 года ў газеце «Народная Воля» друкаваўся цыкл аўтабіяэкалагічных прытчаў «Беларусы паміж небам і зямлёю». За літаратурна-публіцыстычнае ўвасабленне беларускай нацыянальнай ідэі ў серыі прытчаў Анатолю Казловічу была прысуджана Літаратурная прэмія імя Алеся Адамовіча (1995). Пазней, у 2003 і 2006 гадах, з друку выйшлі дзве аднайменныя кнігі-хронікі пісьменніка, дзе ён «сабраў і абагульніў велізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным перыядзе жыцця Беларусі на мяжы ХХ—XXI стагоддзяў, які ўвасобіў у публіцыстычных матэрыялах розных жанраў: нарысах, артыкулах, эсэ, замалёўках»[2]. У электронным варыянце кнігі-хронікі Анатоля Казловіча выкладзены ў вольны доступ[3]. Працаваў на пасадзе галоўнага рэдактара фермерскай газеты «Новая зямля» (1993—1994), праваабарончага штомесячніка «Круг» (1994—1995), з 2000 года — першага намесніка галоўнага рэдактара газеты «Народная Воля». У 2000—2007 гадах Анатоль Мікалаевіч выкладаў журналісцкія дысцыпліны ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва (Мінск), у 2006—2007 гадах — у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс). Прачытаныя ў ЕГУ лекцыі ляглі ў аснову кнігі «Восход и заход публициста» (2010)[4]. У 1992 годзе на экраны ў Беларусі выйшаў тэлефільм «126 слов»[5], зняты рэжысёрам Уладзімірам Арловым па «аўтабіяэкалаграфічным» рамане Анатоля Казловіча «Если бы да кабы» (твор на той момант яшчэ быў не апублікаваны)[6]. Кадры з гэтага тэлефільма выкарыстаны ў відэароліку «Анатолий Козлович. Про моего отца. Путешествие в детство»[7], які ў 2021 годзе быў зняты сынам Анатоля Казловіча Мікалаем. А. М. Казловіч пасля цяжкай хваробы памёр 14 кастрычніка 2011 года, пахавалі на могілках у Калодзішчах. Бібліяграфія
СцэнарыстЛітаратурныя сцэнарыі дакументальных фільмаў:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia