Анатоль Паўлавіч Жытко
Анатоль Паўлавіч Жытко (13 сакавіка 1957, в. Мінічы, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003). БіяграфіяНарадзіўся 15 сакавіка 1957 года ў в. Мінічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1979 годзе скончыў гістарычны факультэт Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, працаваў настаўнікам гісторыі ў Самахвалавіцкай школе. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і з таго часу пачаў выкладчыцкую дзейнасць у МДПІ імя М. Горкага. З 1991 года дацэнт, а ў 1998 годзе стаў загадчыкам кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі. У 2003 абараніў доктарскую дысертацыю. З 2015 года — прафесар кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў. Навуковыя інтарэсы: сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі перыяду капіталізму і метадалогія гісторыі.
Сям’яЖонка Ірына Уладзіміраўна Жытко — кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Мае дачку і ўнучку. Педагагічная дзейнасцьЧытае курс лекцый па дысцыплінах «Метадалогія гісторыі», спецкурс «Эвалюцыя вышэйшага саслоўя Беларусі (XIX — пачатак XX ст.)» Ажыццяўляе дзейнасць па арганізацыі вышэйшай школы, падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі: падрыхтаваў 4 кандыдата гістарычных навук. Грамадская дзейнасць: старшыня савета па абароне дысертацый К02.21.03 пры ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка», член праблемнага савета па праблемах гістарычнай навукі. Асноўныя публікацыі
Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia