Ганчароўскі сельсавет
Ганчаро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ганчары. Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Мініцкі сельсавет у складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Мядзведзіцкага і Цыганскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Мінічы. 14 красавіка 1971 года вёска Вонькі перайменавана ў Набярэжную[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мініцкага сельсавета 13 населеных пунктаў[3]. 4 чэрвеня 1979 года Мініцкі сельсавет перайменаваны ў Ганчароўскі, цэнтр перанесены ў вёску Ганчары. 20 снежня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Куршынавіцкага сельсавета (аграгарадок Тальмінавічы, вёскі Асосы, Гайнін, Гайнінец, Гашчын, Куляні, Куршынавічы, Нізкія, Новыя Буды, Савейкі, Стараселле, Старыя Буды, Хацяж)[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1106 чалавек[5], з іх 72,5 % — беларусы, 24,8 % — палякі, 1,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 1251 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia