Анатоль Рыгоравіч Марэніч
Анатоль Рыгоравіч Марэніч (3 жніўня 1919, Харкаў — 2013) — беларускі архітэктар. БіяграфіяВучыўся ў Клецкай беларускай гімназіі (1927-1931). Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1950). Працаваў кіраўніком групы архітэктараў, галоўным інжынерам Баранавіцкай майстэрні, у 1959-1982 — галоўны архітэктар Баранавічаў. Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Член КПСС з 1961 года. Жыў у Брэсце. Творчасць![]() Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы Драгічына, Іванава, Ляхавічаў і 22 калгасных цэнтраў Брэсцкай вобласці (1952—1955), ПДП цэнтральнай часткі Пінска і Баранавічаў (1952—1958), жылы дом і помнік У. І. Леніну ў Баранавічах (1960), мемарыяльны комплекс ва ўрочышчы «Гай» (1972). Узнагароды2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе (1965) за праект мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia