Анатоль Сыс
Анато́ль Ці́ханавіч Сыс (26 кастрычніка 1959, Гарошкаў, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 4 мая 2005, Мінск) — беларускі паэт. БіяграфіяСкончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). Пасля службы ў Савецкай арміі працаваў у Веткаўскай раённай газеце, старэйшым спецыялістам на Беларускім тэлебачанні. Дэбютаваў некалькімі вершамі ў часопісе Маладосць (1986). У 1986 годзе А. Сыс разам з А. Бяляцкім, С. Адамовічам і інш. стварыў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Актыўны ўдзельнік моладзевых нефармальных аб’яднанняў 2-й паловы 1980-х гадоў — «Талака», «Тутэйшыя». Культавы беларускі паэт канца XX ст. Паэзія, грамадзянская і творчая пазіцыя А. Сыса аказалі вялікі ўплыў на тагачаснае пакаленне беларускіх паэтаў. Адзін з арганізатараў і прамоўцаў на першых дэмакратычных акцыях «Дзяды» 1987—1988 гг. і мітынгу супраць разбурэння Верхняга Горада ў Мінску[2]. Памёр А. Сыс ад сардэчнага прыступу на сваёй мінскай кватэры. Пахаваны ў роднай вёсцы — Гарошкаў. Бібліяграфія
АцэнкіУ сваіх успамінах Валянціна Якімовіч адзначае, што яе «прыцягвалі і прыцягваюць да паэзіі Анатоля Сыса мудрасць і, да наіўнасці, надзвычайная шчырасць, прастата й узнёсласць, рамантычнае, вытанчана-пажадлівае ўспрыняцце свету, непераадольная прага да жыцця й усведамленне яго найабмежаванасці, імпульсіўнасць і безабаронная, амаль дзіцячая, даверлівасць у адносінах да чытача»[3]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia