Заспенскі сельсавет
За́спенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Заспа. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Гарошкаўскага і Левашоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 17 лістапада 1980 года скасаваны пасёлак Чорная Зямля[1]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Жмураўскага сельсавета перададзена вёска Красназем’е[2]. 27 красавіка 1989 года ў склад Даўгалескага сельсавета Гомельскага раёна перададзены пасёлак Нагорнае[3]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Свірыдавіцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Гасцівель, Казанаўка, Свірыдавічы, Ямпаль, Яноўка, пасёлкі Арол, Бяроза, Васток, Вішнёўка, Волга, Востраў, Вясёлы, Залессе, Калінін, Краснаселле, Лабкі, Падроўнае і Сокал)[4]. 12 жніўня 2011 года скасаваны пасёлкі Бяроза, Волга і Вясёлы[5], 27 лютага 2015 года — пасёлкі Востраў і Сокал[6], 1 снежня 2016 года — пасёлкі Залессе і Краснаселле[7]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (28 населеных пунктаў) — 3254 чалавекі[8], з іх 94,2 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,0 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 2721 чалавек[10]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia