Ангельскае зеллеАнге́льскае зелле, ямайскі перац або пахучы перац, духмяны перац — прыправа, спецыя, якая вырабляецца з недаспелых і высушаных пладоў (цёмных ягад з двума зернямі) піментавага дрэва (лац.: Pimenta dioica -- Пімента двудомная, Пімента лекавая) роду Міртавых (лац.: Myrtaceae). ГісторыяУпершыню з еўрапейцаў знойдзена іспанцамі ў канцы XV — пачатку XVI стагоддзяў на выспах Карыбскага мора і памылкова прынята за перац, з гэтага паходзіць іспанская (pimenta) і навуковая (Pimenta officinalis) назвы — перац. Дадавалася ацтэкамі ў шакалад. Шырокавядомай у Еўропе стала з канца XVII стагоддзя. Водарам нагадвае гваздзік і цынамон, а вастрынёй — перац, таму ў англійскай мове за прыправай замацавалася назва «all spice» («усе спецыі»). УласцівасціВысушаныя ягады змяшчаюць 3,5 — 5 % эфірнага алею, у склад якога ўваходзяць эўгенол (60 — 80 %), метылеўгенол, экваліптол, ліналол і іншыя субстанцыі. Вырошчваюць пераважна ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы, галоўныя экспарцёры да сённяшняга дня — Ямайка і Барбадас. Вялікія плантацыі знаходзяцца таксама ў Паўднёва-Усходняй Азіі. УжываннеУ кухні ўжываецца як прыправа да мясных страў, каўбас, марынадаў. Некалькі цэлых ці змеленых зярнят, дададзеных да тлустых соусаў, надаюць ім прыемны водар. Ужываецца таксама як прыправа да страў з гародніны і рыбы. Было прынята дадаваць ангельскае зелле ў дэсерты і печыва. Слынны бенедыктынскі лікёр (Benedictine Chartreuse), які выраблялі і ў бенедыктынскіх кляштарах у Вялікім Княстве Літоўскім, гатаваўся з ангельскім зеллем (традыцыя вырабу лікёру адноўлена ў Літве ў 2-й палове XX ст.). Эсэнцыю ангельскага зелля ўжываюць таксама ў касметычнай, парфумернай і фармацэўтычнай вытворчасці. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia