Фенхель
Фенхель[1] (Foeniculum) — род кветкавых раслін сямейства парасонавыя (Apiaceae). Батанічнае апісанне![]() Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстымі стрыжнёвымі каранямі. Галінастыя сцёблы вышынёй да 2 м, гладкія, акруглыя з сіняватым налётам. Цёмна-зялёнае лісце яйцападобна-трохвугольнае, 3 — 4-перыстарассечанае. Кветкі дробныя, жоўтыя, сабраныя ў складаны плоскі парасонік. Плод — двухсямянка. АрэалІснуе 2 віды. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы. З'яўляецца старажытнай культурай Егіпта і Кітая, у Расіі — з пачатку 20 стагоддзя. На Беларусі культывуецца фенхель звычайны, ці аптэчны кроп (Foeniculum vulgare). УжываннеМае 2-6 % эфірнага алею, які выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, медыцыне, парфумерыі. Лісце і насенне ўжываюцца як прыправа, макуха (мае да 20 % бялку) ідзе на корм жывёле. Лекавыя, харчовыя, тэхнічныя і кармавыя расліны. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia