Мацярдушка звычайная
Мацярдушка звычайная[1][2] (Origanum vulgare) — шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных. НазваМацярдушка звычайная, мацердушка, мацержанка[3], мацердушка[4], душанка, мята глухая, мята палявая[5], лябёдка, мацеранка[6], зяноўка, мята глухая, мята лясная, пчалалюб[7][8][9], бабіна душыца, мацярынка, бабіна душыца (раней вельмі шырока ўжывалася пры жаночых захворваннях), душанка. Блізкая сваячка маярану, таму яшчэ называлася «дзікі маяран»[10]. Батанічнае апісанне![]() Вышыня да 50 см з маленькімі авальным лісцем і ружовымі кветкамі. Расце па ўсёй Беларусі, пераважна на ўскрайках лясоў, на пагорках з сухой, вапнавай асновай. Можна ўжываць у тых самых стравах. Трава змяшчае эфірны алей, дубільныя рэчывы і вітамін C. Значэнне і выкарыстанне![]() У сучаснай беларускай кулінарыі амаль не выкарыстоўваецца. Лісце мацярдушкі можна дадаваць у супы (напрыклад, гарохавы), да баранавай пячонкі, вэнджаных кілбас, да страў з яек, салаты з садавіны (асабліва фасолі). Вельмі папулярная прыправа ў Італіі, адзін з сімвалаў італьянскай кухні (лісце дадаюць у соўсы, салаты з таматаў, баклажанаў, цукіні і іншыя, прыпраўляюць стравы з марской рыбы і мяса, апроч бараніны; абавязковы кампанент сапраўднай піцы), а таксама ў Францыі, Грэцыі, вядомая з антычнасці. Грэчаская назва oregano (таксама гандлёвая назва на міжнародным рынку) азначае «радасць гор». Даўней шырока ўжываўся ў народным побыце Беларусі, Украіны і іншых славянскіх краін: некалькі сцяблоў мацярдушкі клалі ў бочку пры засолцы агуркоў, адвар травы дадавалі ў квас, сухой травой абкурвалі глечыкі з-пад малака, у хатнім піваварстве ўжывалі заміж хмелю, пучкі развешвалі па сценах шляхецкіх абораў дзеля дэзінфекцыі. Перад заваркай кветкі разам са сцяблом разміналі. Адвар мацярдушкі — папулярны сродак як народнай, так і афіцыйнай медыцыны (ад захворванняў нервовай сістэмы, органаў стрававання); яго пілі і ў якасці гарбаты. Эфірны («хмелевы») алей з мацярдушкі ужываецца для араматызацыі мыла, губной памады, зубной пасты. Збіраюць у перыяд цвіцення разам з кветкамі; спецыфічныя смак і водар найлепш развіваюцца пры інтэнсіўным сонечным асвятленні, таму яны больш выражаныя ў імпартнага прадукту, чым у мацярдушкі, вырашчанай у нашых шыротах. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia