Архірэйская Слабодка![]() Архірэ́йская Слабо́дка, Анто́нава — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы горада на зямлі Архірэйскага двара. На паўднёвым захадзе ад Архірэйскай Слабодкі пачынаюцца Тры Карчмы, на паўночным захадзе — Кашары, на поўначы — Стромкі Бераг, на паўночным усходзе — Доўгі Брод[1][2]. Гісторыя![]() Зямля належала мінскім архірэям, адсюль назва. У спісах вуліц Мінска 2-й паловы XIX ст. згадваюцца «Архірэйская слабада» і «Архірэйская Слепня». У раёне вёскі Архірэйская Слабада месцілася Архірэйская Пустыня, дачы мінскі архірэяў[3]. У пачатку XX ст. Архірэйская Слабодка ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Шпітальная (цяпер Фрунзэ), Архірэйская Слабодка (Пуліхава), Новазагародняя, Іванаўская, Андрэеўская, Смаленская, Нагорная, Правіянцкая (Захарава), Старазагародняя (Азгура) вуліцы[1][4][5]. У 1923 годзе савецкія ўлады пераназвалі Архірэйскую Слабодку ў Пуліхаву Слабодку[6]. Старыя адрасы
СучаснасцьПра існаванне прадмесця нагадвае Антонаўскі парк (назва нададзена ў 2006 годзе[8]) і Антонаўская вуліца — колішняя дарога з горада да фальварка архіепіскапа Антонія Зубко[9]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia