Быў зноў арыштаваны 26 лютага 1949 года і сасланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1955 годзе. Потым жыў і працаваў у Мінску, друкаваў новыя творы і кнігі[3].
Памёр у 1963 годзе ў санаторыі ў Падмаскоўі. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[7].
У літаратуры
Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк»[4]. Рэдактар часопіса «Малады араты» (1925), працаваў у рэдакцыях розных рэгіянальных і мінскіх выданняў («Наш працаўнік», «Чырвоная Полаччына», «Бальшавік Беларусі», «Заклік»).
Апяваў рэвалюцыйнае пераўтварэнне жыцця, будаўніцтва сацыялізму, сяброўства савецкіх народаў, паказваў працоўныя будні працоўнага чалавека, напружанасць класавай барацьбы, нацыянальна-вызваленчую барацьбу працоўных Заходняй Беларусі. Шмат увагі надаў праблеме выхавання новага чалавека[4].
Аўтар зборнікаў вершаў «Камсамольская нота» (з А. Вольным, 1924), «Па беларускім бруку» (1925), «Угрунь» (1927), «Гудкі» (1930), «Узброеныя песні» (1936) і інш. У паэме «Цені на сонцы» (1930) «выкрыў», а фактычна зняславіў вядомых беларускіх літаратараў і вучоных. У дакладзе на III пленуме праўлення СП СССР (1936) называў В. Дуніна-Марцінкевіча «паэтам прыгонніцтва», Ф. Багушэвіча — «вяшчальнікам народжанай нацыянальнай буржуазіі», М. Багдановіча — «буржуазна-нацыяналістычным» паэтам, а яго мову «кніжнай, халоднай», Я. Купалу і Я. Коласа — ідэолагамі «так званага „адраджэння“ — руху беларускай буржуазіі», газету «Наша ніва» — «буржуазна-нацыяналістычнай», на старонках якой панаваў «заалагічны шавінізм».
Граміў беларускіх мовазнаўцаў. У выдадзеным пад яго рэдакцыяй «Руска-беларускім слоўніку» (1937) парушаў лексічныя нормы беларускай мовы, падганяючы іх пад рускую мову.
Аўтар кніг для дзяцей «Шчаслівая дарога» (1935), «Казка пра пана Жываглота» (1935), «Падарунак дзеткам-малалеткам» (1936) і інш. Пераклаў на беларускую мову паэму А. Пушкіна «Руслан і Людміла», творы рускіх, украінскіх і іншых паэтаў і празаікаў.
У 1947—1948 гадах, да забароны займацца літаратурнай дзейнасцю, літсупрацоўнік шматтыражкі Мінскага трактарнага завода.
↑ абвАлександрович Андрей Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 17-18. — 737 с.
Прывітанне Андрэю Александровічу /у дзень дзесяцігодзьдзя яго творчасьці/. Прывітанне старшыні СНК БССР тав. Галадзеда аўтару «Цені на сонцы» — пісьменьніку-менапаўцу. [1](недаступная спасылка)
Прывітанне старшыні ЦВК БССР тав. Чарвякова песьняру пралетарскай барацьбы. [2](недаступная спасылка)
Рублевская Л., Скалабан В. Буря и пена.(недаступная спасылка) 2009. Взлет и падение поэта Андрея Александровича. Время и бремя архивов и имен. Минск, Літаратура і Мастацтва.