Андрэй Ігаравіч Піліпавец
Андрэй Піліпавец (нар. 17 лютага 1999) — беларускі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераВыхаванец маладзечанскай ДЮСШ-4, з 2015 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У кастрычніку 2016 года і верасні 2017 года гуляў за «Шахцёр» у Юніёрскай лізе УЕФА. У лютым 2018 года перайшоў у «Баранавічы», дзе трэнерам стаў Іван Крутаў, які раней працаваў з юнакамі ў Салігорску. Быў адным з асноўных ігракоў каманды. У ліпені 2018 года пакінуў баранавіцкі клуб. У жніўні 2018 года перайшоў у мінскае «Тарпеда»[2]. У сезоне 2018 выступаў за дубль, а да сезона 2019 рыхтаваўся з асноўнай камандай. У красавіку 2019 года гуляў за дубль, а 4 мая 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (0:1). У ліпені 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[3]. У камандзе часам з’яўляўся на лаўцы запасных, аднак на поле так і не выйшаў. У 2020 годзе стаў выступаць за дубль, пазней пакінуў каманду. Міжнародная кар’ераУ верасні і кастрычніку 2015 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2017 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 8 чэрвеня 2019 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (10:0). Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia