Гарадзілаўскі сельсавет
Гарадзі́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Беразінскае (да 2008 г. вёска Гарадзілава). Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гарадзілава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Літвенскага сельсавета[1]. 11 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пякарскага сельсавета[2]. 10 чэрвеня 1965 года ў склад Палачанскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Баркі, Канюхі, Літва, Мамоны, Рабінавая, Рачкава і Схоліна)[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. У 2004 годзе скасаваны вёска Сенькаўшчына і хутар Кучукі. 18 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Бярэзінскае[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3191 чалавек[5], з іх 96,2 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2400 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia