Андрэй Канстанцінавіч Хацяноўскі У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Хацяноўскі.
Андрэй Канстанцінавіч Хацяноўскі (5 лістапада 1977, Мінск) — беларускі скульптар.
Біяграфія
У 1995 — выпуск з Рэспубліканскай школы-інтэрната па выяўленчаму мастацтву імя І. В. Ахрэмчыка (скульптурнае аддзяленне).
З 1997 — удзел у мастацкіх выстаўках.
У 2001 — выпуск з Беларускай акадэміі мастацтваў (кафедра скульптуры).
З 2004 — член Беларускага саюза мастакоў
З 2007 — член Беларускага саюза дызайнераў.
Жыве ў Мінску.
Узнагароджаны граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі «за ўдзел у конкурсе эскізных праектаў аднаўлення Тураўскага крыжа» (2018)[1].
Творчасць
Працуе ў галіне манументальнай, станковай скульптуры і ў дробнай пластыке.
«Гудвін» на праспекце Незалежнасці
Сярод асноўных твораў:
Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях у Беларусі, Украіне, Расіі, Германіі, Англіі, Ісландыі, Швейцарыі.
Выстаўкі
- 1997 — студэнцкая выстаўка ў музеі Андрэя Бембеля.
- 1998 — выстаўка «Marathon-Artistique», Невер (Францыя)
- 2004 — рэспубліканская выстаўка «Восень», Палац мастацтва, Мінск
- 2005 — рэспубліканская выстаўка «Беларуская скульптура» 1984-2004 гадоў, Палац мастацтва, Мінск
- 2006 — рэспубліканская выстаўка «Як я правёў лета», Палац мастацтва, Мінск
- 2007 — 1-е месца ў намінацыі «Скульптура з бронзы» на Міжнароднай Асамблеі мастацтваў «Art week», Масква (Расія)
- 2007 — выстаўка «Чалавек-кола», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 2007 — выстаўка «Усведамленне міфа», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 2007 — выстаўка «Містэрыя Каляд», Музей кіно, галерэя ARS LONGA, Мінск
- 2007 — міжнародны фестываль авангарднага мастацтва «Мамант-2007», Мінск
- 2008 — выстаўка «Куды прыводзяць мары», Музей кіно, галерэя ARS LONGA, Мінск
- 2008 — рэспубліканская моладзевая мастацкая выстаўка, Палац мастацтва, Мінск
- 2008 — Першае рэспубліканскае біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Палац мастацтва, Мінск
- 2008 — выстаўка «Арт Бульба», палац Рэспублікі, галерэя Беларускага Універсітэта Культуры
- 2008 — выстаўка «ТэхнаАрт. 5-ы элемент», палац Рэспублікі, галерэя Беларускага Універсітэта Культуры
- 2008 — выстаўка «La Dolce Vita», Музей кіно, галерэя ARS LONGA, Мінск
- 2008 — выстаўка «Дэбют-2008», палац Рэспублікі, Мінск, галерэя Беларускага Універсітэта Культуры
- 2009 — рэспубліканская выстаўка «Калядны фэст», палац Рэспублікі, Мінск, галерэя Беларускага Універсітэта Культуры
- 2009 — персанальная выстаўка ў Гданьску (Польшча), філармонія імя Шапэна
- 2009 — выстаўка «Мастацтва замест сну», майстэрня-музей Заіра Азгура, Мінск
- 2010 — 1-е месца ў намінацыі «Круглая авангардная скульптура» на Міжнароднай Асамблеі Мастацтваў «Art week»
- 2010 — рэспубліканская выстаўка «Моладзевая 2010», Палац мастацтва, Мінск
- 2010 — рэспубліканскі фестываль мастацтваў «Арт-сегмент», Палац мастацтва, Мінск
- 2010 — выстаўка «Бронзаслоўе», літаратурны музей Янкі Купалы, Мінск.
- 2010 — II рэспубліканская біенале жывапісу, графік і скульптуры, Палац мастацтва, Мінск
- 2011 — арт-праект «X5», галерэя «ЛаСандр-арт», Мінск
Зноскі
Літаратура
- альманах «PROдызайн», № 7, 2003
- альбом «Сучасная беларуская скульптура», 2007, Мінск
Спасылкі
|