Андрэй Міхайлавіч Курбскі

Андрэй Міхайлавіч Курбскі
руск.: Андрей Курбский
староста крэўскі[d]
1566 — 1569
Пераемнік Лукаш Баляслававіч Свірскі[d]

Нараджэнне 1528[1]
Смерць не раней за 6 мая 1583 і не пазней за 24 мая 1583
Род Курбскія[d][2]
Бацька Міхаіл Міхайлавіч Курбскі[d][3]
Маці Марыя Міхайлаўна Тучкова[d][3]
Жонка Марыя Юр’еўна Гальшанская[d][4] і Аляксандра з Сямашкаў[d][5]
Дзеці Дзмітрый Курбскі[d][5] і Марына з Курбскіх[d][5]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Міхайлавіч Курбскі (1528[1], Маскоўская дзяржаване раней за 6 мая 1583 і не пазней за 24 мая 1583, Мілянавічы, Карона Каралеўства Польскага) — маскоўскі арыстакрат і военачальнік, уцякач у Вялікае Княства Літоўскае, пісьменнік, публіцыст і перакладчык.

Біяграфія

Паходзіў роду яраслаўскіх князёў — галіны Рурыкавічаў. Пра пачатак жыцця не захавалася пэўных звестак, ужо ў 1549 годзе ён быў стольнікам і як есавул удзельнічаў у Казанскім паходзе. З гэтага часу ён на ваеннай і дзяржаўнай службе. Князь Андрэй удзельнічаў у правядзенні палітыкі Выбранай рады — ураду ліберальных дзяржаўных рэформ, якія праводзіліся ў пачатковы перыяд уладарства Івана IV. Удзельнічаў у заваёве Казані (1552), дзе вызначыўся. У 1556 годзе, ва ўзросце 28 гадоў, атрымаў чын баярына. Да пачатку Лівонскай вайны, у студзені 1558 года, Курбскі камандаваў старажавым палком, а ў красавіку 1563 года прызначаны ваяводам у Дэрпт. Праз год, у красавіку 1564 года, уцёк з Дэрпта ў Вялікае Княства Літоўскае.

Прычынай уцёкаў магчыма была парамена да яго Івана IV і неспакой за свой лёс з прычыны распачатых царом ганенняў, прызначэнне ў Дэрпт князь Андрэй, мабыць, палічыў за царскую няміласць — раней туды быў сасланы апальны А. Ф. Адашаў. У Вялікім Княстве Літоўскім князь Андрэй атрымаў багатыя зямельныя наданні, у тым ліку Ковель на Валыні, якая ў 1569 годзе адышла да Кароны.

Імаверна, у маладосці Курбскі атрымаў добрую для свайго часу адукацыю, быў звязаны з маскоўскімі кніжнікамі. Дзядзька Курбскага па кудзелі, Васіль Тучкоў — адзін з найадукаванейшых людзей свайго часу, літаратурная дзейнасць якога ўхвалена Максімам Грэкам. Максім Грэк аказаў вырашальны ўплыў і на Курбскага, які шматкроць і з вялікай павагай згадваў яго ў сваіх сачыненнях, назаваючы настаўнікам. Адзіная засведчаная сустрэча Курбскага з Грэкам адбылася вясною 1553 года ў Троіца-Сергіевым манастыры, калі князь суправаджаў цара з сям’ёй на багамолле ў Кірыла-Белазерскі манастыр. Сярод найбольш аўтарытэтных для Курбскага людзей быў і яго духоўны айцец Феадарыт Кольскі. Да маскоўскага перыяду літаратурнай дзейнасці Курбскага належыць яго пасланне старцу Пскова-Пячэрскага манастыра Васіяну Мурамцаву, а таксама невялікае палемічнае антыпратэстанцкае сачыненне «Ответ о правой вере Ивану многоученному». Паводле меркавання некаторых даследчыкаў, Курбскі — аўтар двух Жыцій Аўгусціна Гіпонскага.

Вялікалітоўскі перыяд жыцця Курбскага прадстаўлены больш значнай колькасцю сачыненняў, з якіх найбольш вядома яго перапіска з Іванам IV, што ўключае ў сябе тры пасланні цару. У ёй Курбскі падвяргае крытыцы цара, які адвярнуўся ад ідэалаў часоў Выбранай рады, кінуў краіну ў жахі Апрыччыны, таксама Курбскі ў лістах апраўдвае свае ўцёкі. Тая ж тэма гучыць і ў найбольш значным творы Курбскага — «Истории о великом князе московском». Ёсць меркаванне, што «История…», напісаная да 1573 года, падчас безкаралеўя ў Рэчы Паспалітай, мела мэтай дыскрэдытаваць Івана IV, як прэтэндэнта на сталец, у вачах праваслаўнага насельніцтва Княства. Яркі помнік публіцыстыкі, «История…» таксама з’яўляецца сачыненнем этапным у расійскай гістарыяграфіі. «История…» у шэрагу тых гістарычных твораў 16 ст., дзе замест пагадовага падзелу апавядання, як напрыклад у летапісах, ужыты тэматычны падзел. З гэтага боку «История…» Курбскага болей наватарскі твор за іншыя сачыненні гэтага тыпу 16 ст. (напрыклад Летописец начала царства, Казанская история) — Курбскі не толькі прысвяціў сваё сачыненне адной тэме і не толькі напісаў гісторыю ўладарства Івана IV, але паспрабаваў тлумачыць прычыны ператварэння Івана з «прежде доброго и нарочитого государя» ў крывавага, паводле Курбскага, тырана.

У Княстве вакол Курбскага ўтварыўся адзін з гурткоў праваслаўнай інтэлігенцыі неабыякавай да лёсу праваслаўнай культуры ва ўмовах моцнага ўплыву заходняй культуры і каталіцтва, калі праваслаўнае духоўнае саслоўе не спраўлялася з роляй духоўнага лідара. Курбскі быў у перапісцы з многімі дзеячамі, у тым ліку з іншых праваслаўных гурткоў, сярод яго карэспандэнтаў — магнат і сенатар, князь Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі, кашталян троцкі Астафі Валовіч, княгіня Чартарыйская, уладальнік віленскай друкарні Кузьма Мамоніч, валынскія шляхцічы Кадыян Чапліч, Фёдар Бокей Печыхвастоўскі, пан Дравінскі, мяшчанін львоўскі Сямён Сядлар і іншыя, з прадстаўнікамі гуртка Юрыя Слуцкага — таксама ўцекачом з Масквы старцам Арцеміям — прадстаўніком рацыяналізму ў праваслаўі, перакладчыкам Маркам. Перапіска Курбскага гэтага перыяду мае яркі палемічны характар, уяўляе сабой апалогію праваслаўю часоў Стаглавага сабора. Асноўны пафас пасланняў накіраваны супраць разнастайных ідэалагічных плыняў пратэстанцкага кірунку, якія шырока распаўсюдзіліся ў 2-й палове 16 ст., паводле Курбскага — ерасяў. Антыкаталіцкая тэма гучыць значна слабей, а каталіцызм разглядаецца ім як скажоная, але ўсёж праўдзівая вера. Пра гэта ён кажа і ў сваім невялікім кампілятыўным сачыненні — «Истории о осьмом соборе».

У сваім маёнтку Міланавічы Курбскі арганізаваў скрыпторый, дзе перапісваліся рукапісы і пісаліся розныя сачыненні. Ёсць падставы меркаваць, што там была складзеная Тлумачальная Псалтыр антыіўдзейскай і антысацыніянскай скіраванасці. Палемічныя мэты вызначылі і характар перакладніцкай дзейнасці Курбскага. Ён слушна лічыў, што якасць перакладаў сачыненняў святых айцоў царквы, якія былі ў распараджэнні праваслаўных была далёкай ад дасканаласці — гэтыя сачыненні былі ў вельмі старых, няпоўных і недакладных перакладах, ці істотна сапсаваныя пры неаднаразовым перапісванні. Невядома, як вялікі быў непасрэдны ўдзел Курбскага ў перакладніцкай працы: ён сам пісаў, што вывучыў лаціну ўжо ў старэчым узросце і не можа прэтэндаваць на дасканалае яе веданне. Але, бясспрэчна, вялікая была яго дзейнасць па арганізацыі перакладніцкай справы. Для гэтага ён пасылаў вучыцца ў Кракаў, а затым у Італію ўцёкшага разам з ім з Масквы князя Міхаіла Андрэевіча Абаленскага. Таксама супрацоўнічаў з «нейкім юнаком імем Амброжый», ад якога спасцігаў «знешнюю», то-бок свецкую філасофію. Тэма важнасці «знешніх» ведаў і свецкай адукаванасці гучыць у шматлікіх творах Курбскага, і найперш у яго прадмовах да перакладаў, што ў корані адрознівае яго гледжанні на адукацыю ад традыцыйных маскоўскіх ідэолагаў. Перакладніцкая праграма Курбскага, сфармуляваная ім таксама ў прадмовах і лістах, носіць на сабе сляды непасрэднага ўплыву ідэй Максіма Грэка. Пад уплывам гэтых ідэй Курбскі склаў зборнік пад назваю «Новы Маргарыт», які амаль цалкам складаецца з твораў Іаана Залатавуста, да гэтага невядомых у славянскім перакладзе ці, як меркаваў Курбскі, блага перакладзеных. Некаторыя пераклады з гэтага зборніку былі скарыстаныя пазней складальнікамі зборнікаў сачыненняў Іаана Залатавуста для папаўнення адсутных перакладаў. Кіруючыся тымі ж прынцыпамі, Курбскі звярнуўся да філасофскага твору Іаана Дамаскіна «Крыніца ведаў», які да гэтага быў у няпоўным перакладзе 10 ст. Іаана экзарха Балгарскага пад назвай «Нябёсы». У рукапіснай традыцыі гэта сачыненне звычайна суправаджаецца іншымі, драбнейшымі сачыненнямі гэтага ж аўтара. Але атрыбуцыя гэтых перакладаў Курбскаму некалькі праблематычная. Цёмнае і пытанне пра дачыненне яго да перакладу і складання зборніка сачыненняў Сімяона Метафраста, які захаваўся ў адзіным спісе і з’яўляецца адзінай у рускай літаратуры спробаю перакладу гэтага аўтара. Ёсць сведчанне таго, што Курбскі займаўся перакладамі з Васіля Вялікага і Рыгора Багаслова, але спісы гэтых перакладаў невядомыя. Князю Андрэю таксама прыпісваюць пераклад невялікіх урыўкаў з сачыненняў Епіфанія Кіпрскага і Яўсевія Кесарыйскага.

Таксама Курбскі пераклаў трактат «Пра сіллагізм», напісаны яго ідэалагічным супернікам — пратэстанцкім пісьменнікам І. Спангенбергам. Пераклад гэтага сачынення яшчэ ў большай меры сведчыць пра адкрытасць Курбскага чужой для афіцыйнай праваслаўнай культуры свецкай адукацыі. Гэты пераклад ён адрасаваў тым, хто палемізаваў з пратэстантамі, бо лічыў, што такую палеміку можна весці толькі ўзброіўшыся неабходнай падрыхтоўкай, вывучыўшы законы логікі і рыторыкі. Пра значэнне якое Курбскі надаваў свецкай адукацыі, сведчыць і факт, што ў свае 3-е пасланне цару ён уключыў два ўрыўкі з «Парадоксаў» Цыцэрона — магчыма, ва ўласным перакладзе. Выкарыстанне твораў антычных аўтараў было характэрным для гуманістычнай эстэтыкі, з прынцыпамі якой Курбскі пазнаёміўся далучыўшыся да заходняй адукаванасці. Спалучэнне гэтае адукаванасці і своеасаблівасць таленту Курбскага абумовіла яго адмысловае месца ў гісторыі рускай літаратуры.

Падчас аднаго з паходаў Лівонскай вайны ў 1581 годзе Курбскі па дарозе захварэў, вярнуўся ў свой маёнтак Мілянавічы пад Ковелем, дзе праз 2 гады і памёр.

У Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай князя Андрэя Курбскага, як і яго нашчадкаў, часта памылкова запісвалі як Крупскага[6][7][8][9], блытаючы з іншым родам. Нашчадкі перайшлі ў каталіцтва[10], жылі у тым ліку на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы.

Бібліяграфія

  • Сказания князя Курбского / Изд. Н. Г. Устрялова.— СПб., 1833.—Ч. 1—2; 2-е изд.—СПб., 1842; 3-е изд.—СПб., 1868;
  • Сочинения князя Курбского. Т. 1. Сочинения оригинальные / Изд. Г. 3. Кунцевича.—СПб., 1914;
  • Переписка Ивана Грозного с Андреем Курбским / Текст подг. Я. С. Лурье, Ю. Д. Рыков.— М., 1981;
  • Послания Курбского Ивану Грозному/ Подг. текста Ю. Д. Рыкова; Перевод О. В. Творогова; Комм. Я. С Лурье, Ю. Д. Рыкова // ПЛДР: Вторая половина XVI века.—М., 1986.— С. 16—21, 74—77, 84—107, 568—570, 580—581, 583—586;
  • История о великом князе Московском / Подг. текста и комм. А. А. Цехановича; Перевод А. А. Алексеева // Там же.— С. 218—399, 605—617.
  • с. 295, томъ первый, изданіе второе, «Русская Родословная Книга», князь А. Б. Лобановъ-Ростовскій, изданіе А. С. Суворина, С.-Петербургъ, 1895 г. (руск.)

Крыніцы

  1. а б Чувашская энциклопедияЧувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 194–195.
  3. а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 194.
  4. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 113, 194–195.
  5. а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 195.
  6. с. LII «Skorowidz do herbow» (с. 871) «Herby Rycerstwa Polskiego. przez Bartosza Paprockiego zebrene i wydane r. p. 1584 (1789). Wydanie Kazimierza Jozefa Turowskiego. Krakow. Nakladem wydawnictwa biblioteki polskiej. 1858».
  7. Jozef Wolff, «Kniaziowie Litewsko-Ruscy», Warszawa, 1895 r., Cz. 1 str. 194—197 (Kurbski-Jaroslawski), Cz. 2 str. 662 (Kozar-Krupski)
  8. с.504-506 tom 1 (Index, Tesserae gentiliciae in regno Poloniae s M. D. Lit.), «Orbis Poloni», Simone Okolski, Cracov, 1641;
  9. c.554 (herb Krupskich), «Poczet herbow szlachty Korony Polskiey y Wielkiego Xięstwa Litewskiego: gniazdo y perspektywa staroświeckiey cnoty», Potocki Wacław, Krakow, 1696 r.;
  10. с. 295, томъ первый, изданіе второе, «Русская Родословная Книга», князь А. Б. Лобановъ-Ростовскій, изданіе А. С. Суворина, С.-Петербургъ, 1895 г.

Літаратура

  • Яковенко Н. М. Українська шляхта з кінця XIV до середини XVII ст. (Волинь і Центральна Україна). — Київ: Академія наук України, Інститут української археології, Українська правнича фундація, вид. «Наукова думка», 1993. — ISBN 5-12-003024-6 — С. 395, 321 (схема IV — 11).
  • Курбский Андрей Михайлович // Литература Древней Руси: Биобиблиографический словарь. Сост. Л. В. Соколова; под. ред. О. В. Творогова. М.: Просвещение, 1996. — 240с.
    • Горский А. В. Жизнь и историческое значение князя А. М. Курбского. — Казань, 1854;
    • Зимин А. А. Когда Курбский написал «Историю о великом князе Московском»? // ТОДРЛ. — 1962. — Т. 18. — С. 305—312;
    • Скрынников Р. Г. Переписка Грозного и Курбского: Парадоксы Эдварда Кинана. — Л., 1973;
    • Рыков Ю. Д. Редакции «Истории» князя Курбского // АЕ за 1970 г. — М., 1971. — С. 129—137;
    • Лихачев Д. С. Курбский и Грозный— были ли они писателями? // Рус. лит. — 1972. — № 4. — С 202—209;
    • Лихачев Д. С. Существовали ли произведения Курбского и Грозного? // Великое наследие. — С. 376—393;
    • Гладкий А. И., Цеханович А. А. Курбский Андрей Михайлович // Словарь книжников. — Вып. 2, ч. 1.— С. 494—503.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya