Васіль Дравінскі
Васіль Фёдаравіч Дравінскі (Базилиушъ Дрεвинскии, польск.: Bazyli Drewiński; да 1535 — да 19 чэрвеня 1583) — вялікі пісар літоўскі (1566—1576), каралеўскі сакратар (1569—1583). БіяграфіяЗ валынскага незаможнага баярскага роду Дравінскіх гербу «Корчак». З 1549 года вучыўся ў Кракаўскай акадэміі, 27 студзеня 1554 года ўключаны ў спісы Вітэнбергскага ўніверсітэта[1], адначасова з 1554 года вучыўся ў пратэстанцкім Базельскім універсітэце[2], дзе быў першым зарэгістраваным студэнтам-«русінам»[3]. Вітэнбергскі прафесар Філіп Меланхтан у рэкамендацыі да базельскага прафесара Чэліё Курыёнэ ад 1 мая 1554 года называў Дравінскага русінам і «паважаным чалавекам»[4]. Магчыма, нейкі час таксама вучыўся ў Парыжы, дзе пазнаёміўся з Янам Замойскім[1]. Па вяртанні з замежжа Дравінскі пачаў служыць рускім пісарам у Канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага, а ў сакавіку 1566 года атрымаў урад пісара вялікага літоўскага. Імаверна, меў у гэтым пратэкцыю луцкага земскага суддзі Гаўрылы Бокія[1], значнейшага сярод валынскай арыстакратыі прыхільніка дзяржаўнай уніі[5]. Пра іх сувязь сведчыць Попіс 1567 года, на які Дравінскі ставіў трох «коней» у складзе почту Бокія. Як пісар вялікі літоўскі Дравінскі быў удзельнікам Люблінскага сейму.[1] Як і большасць валынскай шляхты, Дравінскі падтрымліваў дзяржаўную унію. Напэўна таму, жніўнем 1569 года разам з Барташам Жухорскім пасланы каралём да Мікалая Радзівіла Рудога, каб прыняць ад таго ўнійную прысягу, што яны не здолелі зрабіць.[1] Але Дравінскі з ласкі караля ў 1569 годзе атрымаў урад каралеўскага сакратара. У 1570 годзе ён быў каралеўскім паслом з інструкцыямі на Валынскі сеймік, дзе паслом на сейм абралі Гаўрылу Бокія, што пацвердзіла падтрымку валынянамі пастаноў сейма 1569 года. Таксама Дравінскі быў каралеўскім паслом на Валынскі сеймік у пазнейшыя гады, у тым ліку ў 1577 годзе.[6] Падчас першага пасляўнійнага безкаралеўя быў паслом ад Валыні на элекцыйны сейм[6]. Склаў тастамент 19 красавіка 1583 года і да 19 чэрвеня 1583 года памёр. УладанніРод Дравінскіх гербу Корчак называўся па сваім родавым маёнтку Дрывін (Drywin) або Дрэвін (Drewin) ва Уладзімірскім павеце, які быў іх галоўным, а працяглы час і адзіным уладаннем. Маёмасны стан Дравінскіх ускладняўся, бо ў XVI ст. род вельмі разросся.[2] Служба каралеўскага сакратара ўзвысіла Васіля Дравінскага сярод валынскай арыстакратыі і палепшыла маёмаснае становішча. Таксама гэтаму спрыялі шлюбы, праз іх — асабліва праз трэці — Дравінскі павялічыў сваё багацце[6]. Паказваючы ўзрастанне заможнасці Дравінскага, украінская даследчыца Ірына Варанчук адзначыла, што пасагі яго дачок з трэцяга шлюбу былі прыкладна ў 13 разоў большыя за пасагі дачок з першага шлюбу[7]. Пад канец жыцця Васіль Дравінскі валодаў 2/3 Дрэвіна, Шпыколасамі, Пашывам, Паўханамі, Гусевым, Княжым, большай часткай Какорыва — усё на Валыні (у Крамянецкім і Луцкім паветах).[6] Сям’яВасіль Дравінскі быў тройчы жанаты і меў як меней 5 сыноў і 9 дачок. Пра першую жонку няма звестак, з другой — Мілкай Багданаўнай з Лідзіхоўскіх, ён ажаніўся ў 1560 годзе, трэцяя — Таццяна Аляксандраўнай з Гетаўтаў.[6]
Тастамент19 красавіка 1583 года склаў тастамент, якім загадаў пахаваць сябе ў царкве ў Пашыве «без кожных свецкіх цырымоній, помпы і непатрэбных забабонаў»[6], пры гэтым выразна падкрэсліваў прыхільнасць да праваслаўнай веры.[8] Таксама былі запісы адносна дзяцей. Дравінскі загадваў выканаўцам тастамента не шкадаваць грошай з яго маёмасці на адукацыю сына Лаўрына, якога ён ужо аддаў у школу ў Любартаве, і адправіць яго туды, «дзе праўдзіва хваляць Бога, а не чалавечыя памылкі, і вучаць вольным навукам ва ўсіх добрых і дабрадзейных звычаях маладых людзей». Лаўрын мусіў скончыць навучанне да «лет сваіх поўных» і «розуму добрага дарастання». Аднак, смерць неўзабаве галоўнага апекуна дзяцей Васіля Дравінскага — яго брата Кірыка, ускладніла выкананне тастамента і невядома ці працягваў Лаўрын адукацыю пасля школы ў Любартаве.[8] Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia