Андрэй Міхайлавіч Пінчук
Андрэй Міхайлавіч Пінчук (27 ліпеня 1913, в. Рассвет, Акцябрскі раён[1][2], Гомельская вобласць — 24 снежня 1944) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (28 красавіка 1945 года) (пасмяротна)[1]. БіяграфіяПінчук А. М., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў вёсцы Рассвет ў сялянскай сям’і[1]. Пасля заканчэння сямі класаў Парычскай сярэдняй школы працаваў загадчыкам магазіна, а затым старшыной сельпо Кастрычніцкага райспажыўсаюза[3]. У Чырвонай Арміі служыў у 1935—1938 гадах і зноў з чэрвеня 1941 года. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, Варонежскім і 2-м Украінскім франтах[3]. У 1944 годзе скончыў 2 курсы Ваеннай акадэміі бранятанкавых і механізаваных войскаў і вярнуўся на фронт. Гвардыі маёр Пінчук камандаваў танкавым батальёнам 27-й гвардзейскай асобнай танкавай брыгады (27-я армія ) на 2-м Украінскім фронце[1]. 20 жніўня 1944 г. падчас Яска-Кішынёўскай аперацыі яго падраздзяленне прарвала абарону праціўніка на паўночны захад ад горада Ясы, адкрыўшы тым самым шлях для наступу 6-й танкавай арміі . Перайшоўшы праз Паўднёвыя Карпаты, танкавы батальён Пінчука ў ходзе Дэбрэцэнскай і Будапешцкай аперацый выйшаў на подступы да Будапешту. 5 снежня 1944 года танкісты прарвалі абарону ворага на паўночным усходзе ад венгерскай сталіцы, і, пераадолеўшы цяжкапраходную мясцовасць, выйшлі да Дунаю. За перыяд з 5 па 24 снежня батальён пад камандаваннем гвардыі маёра А. М. Пінчука нанёс ворагу вялікія страты як у баявой тэхніцы, так і ў жывой сіле: было знішчана 8 танкаў, 77 гармат, 195 кулямётаў, 64 мінамёта[3]. 24 снежня 1944 года Пінчук загінуў у баі. 28 красавіка 1945 года Пінчуку А. М. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна)[1]. Першапачаткова А. М. Пінчук А. М. пахаваны ў горадзе Ясберэнь на плошчы Апонь[1]. Пазней быў перапахаваны ў горадзе Балта Адэскай вобласці[3]. ПамяцьІмем Пінчука А. М. была названая вуліца ў яго роднай вёсцы Рассвет[2]. У Парычах на будынку сярэдняй школы была ўстаноўлена мемарыяльная дошка[3]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia