Андрэй Паўлавіч Сапега
Андрэй Паўлавіч Сапега (каля 1560 — да 11 кастрычніка 1621) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падчашы вялікі літоўскі (1588—1592), кашталян менскі (1592—1597), ваявода полацкі (1597—1613) і смаленскі (з 1621). Валодаў Вішніцамі, Сапежышкамі, маёнткамі на Падляшшы. БіяграфіяЗ кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Паўла і Аляксандры з Хадкевічаў. Меў братоў Мікалая і Багдана. У 1590-я навучаўся ў Падуанскім універсітэце. Ротмістрам удзельнічаў у Інфлянцкай вайне (1558—1582). 21 кастрычніка 1578 года разам са шведскім военачальнікам Юргенам Боем разграміў маскоўскія аддзелы пад камандаваннем князя Івана Юр’евіча Галіцына, што ўзялі ў аблогу Вендэн, і захапіў у палон маскоўскіх ваяводаў князёў П. І. Тацева і П. І. Хварасцініна. Займаў шэраг дзяржаўных пасад, у тым ліку ваяводы полацкага з 1597. Пасля таго як ен выказаўся супраць волі большасці магнатаў ВКЛ "за" прызначэнне паляка Бернарда Маціеўскага віленскім біскупам на сойме звычайным 1598 года[1]. Улез у мясцовы канфлікт за маемасць (прыхапіў сабе Чарсвяты і Курылавічы, якія належалі Полацкаму замку) і паспробаваў прымусіць гараджан замыкаць крамы ў каталіцкія святы. Пасля чаго ў ліпені 1599 г. выбухнула паўстанне палачан. Горад і шляхта адмовіліся яму падначальвацца і шантажавалі караля зыходам да Масквы. Ня могучы нават прыехаць у горад, з 1600 г. А. Сапега пачынае шукаць пакупніка на пасаду полацкага ваяводы. Прадаць пасаду яму ўдаецца толькі ў 1613 г. Ваяводам смаленскім стаў у 1621 Неаднаразова выязджаў за мяжу, галоўным чынам у Італію: у 1579, 1592 і 1608. Упершыню ажаніўся з Марыяй Чартарыйскай (шлюб у 1569), другі раз пабраўся шлюбам з Крыстынай Дэмбінскай (у 1570), з якой меў сына Станіслава Тамаша, а таксама дачок Ганну, Аляксандру, Крыстыну, Ядвігу, Марыяну і Дароту. Генеалогія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia