Мікалай Паўлавіч Сапега
Мікалай Паўлавіч Сапега (каля 1545 — 1 лістапада 1599) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Маршалак гаспадарскі (1566—1576), ваявода менскі (1576—1588), берасцейскі (1588) і віцебскі (з 1588). Быў старостам рэчыцкім (1570—1573) і аршанскім (з 1588), дзяржаўцам суражскім і веліжскім (1591—1597). Валодаў Гальшанамі, Коднем, маёнткамі ў Берасцейскім, Лідскім, Ашмянскім паветах, на Валыні, БіяграфіяЗ кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Паўла і Алены, дачкі князя Юрыя Іванавіча Гальшанскага-Дубравіцкага. У 1545—1546 гадах навучаўся ў Лейпцыгскім і ў 1547—1548 гадах у Каралявецкім універсітэтах. Як ротмістр коннай харугвы ўдзельнічаў (з 1561 года) у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў. У 1564—1568 гадах працягваў ваенную кар’еру на той жа вайне. Ва ўзнагароду за ўдзел у бітве пад Чашнікамі 26 студзеня 1566 названы маршалкам гаспадарскім. У 1576 годзе незадоўга да смерці бацькі фактычна выконваў урад ваяводы новагародскага. 9 ліпеня 1576 года кароль і вялікі князь Стэфан Баторы прызначыў яго ваяводам менскім. Пазней 3 красавіка 1588 годзе прызначаны берасцейскім «па смерці Гаўрылы Гарнастая», а 10 кастрычніка таго ж году віцебскім ваяводам «па смерці Станіслава Паца». Падпісаў акт Люблінскай уніі ў 1569 годзе. Быў паслом Жыгімонта Аўгуста да імператара Максіміліяна II, ад якога атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі і кавалера Залатога руна. Разам з ваяводам мазавецкім Станіславам Крыцкім (паводле іншых звестак з Тышкевічам) у 1577—1578 гадах быў паслом да цара Івана Маскоўскага. У часы безкаралеўя ў верасні 1586 быў адным з тых сенатараў, якія звярнуліся з лістом да маскоўскіх баяраў дзеля перамоў аб уніі Рэчы Паспалітай з Маскоўскім княствам. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. Падчас берасцейскага сойміку ў 1596 годзе падтрымаў імкненні Рэчы Паспалітай далучыцца да антытурэцкай лігі. У 1580 годзе швагер Мікалая Сапегі Астафій Валовіч замовіў на іх абодвух трохгадовы кантракт з каралем на варэнне солі ў Кодні з каралеўскіх жупаў у Вялічцы і Бохні . Падобныя кантракты ў 1584 годзе Мікалай атрымаў на рускія жупы , а ў 1597 годзе зноў на кракаўскія . Абодва гэтыя кантракты праз год былі спыненыя з незразумелых прычынаў. Выхаваны ў праваслаўі, знаходзіўся на працягу жыцця пад уплывам кальвінізму, не парываючы аднак цалкам з папярэдней верай. Рэшткі свайго бацькі і дзеда перанёс з Бочак у кодзенскую царкву. Збудаваў там жа за вялікі кошт прыгожы палац на месцы старога замчышча. Першы шлюб (24 верасня 1563) з Ганнай княжной Кашырскай (?—1580), дачкой луцкага старосты Андрэя Міхайлавіча Сангушкі, быў бяздзетным. У другім шлюбе з Ганнай (?—1598), дачкой ваяводы валынскага Андрэя Вішнявецкага і Яўхіміі Вярбіцкай, меў сямёра дзяцей:
Пахавалі Мікалая Сапегу ў касцёле Св. Ганны ў Кодні. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia