Андрэй Тадэвушавіч Васілеўка
Андрэй Тадэвушавіч Васілеўка (нар. 14 чэрвеня 1972, Гродна, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Лёгкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі[1]. Бацька беларускай баскетбалісткі Марыі Васілеўка. Кар’ераВыхаванец гродзенскай баскетбольнай школы, першы трэнер — Яўген Аркадзьевіч Кец. Практычна ўсю гульнявую кар’еру правёў у складзе «Гродна-93»[2], таксама выступаў у Польшчы. Шматразовы чэмпіён Беларусі і ўладальнік Кубка краіны. Удзельнік шасці «Матчаў зорак» беларускага чэмпіянату. У 2001—2003 гадах выступаў за мужчынскую зборную Беларусі. Некалькі гадоў займаў пасаду старэйшага трэнера і дапамагаў Аляксандру Папкову трэнераваць «Гродна-93». У 2011 годзе змяніў на пасту галоўнага трэнера Аляксандра Папкова[3]. У 2013 гадзе быў трэнерам жаночай беларускай нацыянальнай каманды U-18. Кар’ера баскетбаліста
Кар’ера трэнера
ДасягненніУ якасці баскетбаліста
У якасці трэнера
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia