Мікалай Аляксандравіч Аляксееў
Мікалай Аляксандравіч Аляксееў (нар. 12 студзеня 1978, Віцебск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Цэнтравы. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. БіяграфіяВыхаванец віцебскай ДзЮСШ N4. Першы трэнер — Алег Дзмітрыевіч Марозаў. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова. У 1997—2000 гадах навучаўся ў ЗША, ва ўніверсітэце Буфала. Пасля вяртання выступаў за клубы Расіі, Сербіі, Украіны, Грэцыі, Кіпра, Латвіі, Венгрыі, Румыніі, Ірана. У 1997 годзе згуляў за моладзевую зборную Беларусі U-22 у кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы-1998[2]. Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі па баскетболе з 1998 па 2014 год. Пасля заканчэння гульнявой кар’еры працаваў трэнерам-выкладчыкам у Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Кіраваў камандай юнакоў РДВАР 2003—2004 гадоў нараджэння[3]. У 2015—2016 гадах быў другім трэнерам юнацкай зборнай Беларусі U-16. З кастрычніка 2017 па верасень 2020 года — галоўны трэнер юнацкай зборнай Беларусі U-16[4]. Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia