Андрэй Фёдаравіч Самусеў
Андрэй Фёдаравіч Самусеў (1908—1965) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943). БіяграфіяАндрэй Самусеў нарадзіўся 5 кастрычніка 1908 года ў вёсцы Высокае (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў у калгасе. У 1930—1932 і 1939—1940 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1941 годзе Самусеў у трэці раз быў прызваны ў армію. З таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1]. Да кастрычніка 1943 года чырвонаармеец Андрэй Самусеў быў мінамётчыкам 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 15 кастрычніка 1943 года Самусеў пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Каменка Рэпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. Асабіста ўдзельнічаў у адбіцці нямецкіх контратак, знішчыўшы некалькі салдат праціўніка[1]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» чырвонаармеец Андрэй Самусеў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 1600[1]. Пасля заканчэння вайны Самусеў быў дэмабілізаваны. Пражываў і працаваў на радзіме, пасля заканчэння курсаў старшыняў калгасаў працаваў па спецыяльнасці. Памёр 8 мая 1965 года[1]. Быў таксама узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia