Андрэй Фёдаравіч Смаль
Андрэй Фёдаравіч Смаль (1 жніўня 1973, Брэст, БССР, СССР[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь (2017—2021), палкоўнік юстыцыі. БіяграфіяНарадзіўся 1 жніўня 1973 года ў Брэсце. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. З 1996 па 1998 год працаваў урачом-стажорам і ўрачом-хірургам у адной з устаноў сістэмы аховы здароўя. З 1998 па верасень 2007 года праходзіў службу ў акруговай ваенна-урачэбнай камісіі УУС Брэсцкага аблвыканкама . З 2007 па кастрычнік 2017 года працаваў у розных пасадах у Дэпартаменце фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнай ваенна-урачэбнай камісіі МУС Рэспублікі Беларусь. З 19 кастрычніка 2017 года[2] да 16 красавіка 2021 года[3] працаваў намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Санкцыі ЕС, іншых краін31 жніўня 2020 года Смаль быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[4]. 6 лістапада 2020 года Смаль быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. У сваім рашэнні Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Смаль як намеснік старшыні Следчага камітэта адказвае за кампанію рэпрэсій і запалохвання камітэта ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года, у прыватнасці, за расследаванні, якія былі распачаты супраць Каардынацыйнай рады і мірных дэманстрантаў[1]. 24 лістапада 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6]. Акрамя таго, Смаля ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[7], Канада[8], Швейцарыя[9][10]. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia