Антаніна Уладзіміраўна Фалей
Антаніна Уладзіміраўна Фалей (нар. 17 красавіка 1959, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак. БіяграфіяСкончыла аддзяленне мастацкага праектавання Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці (1982). З 1987 года — старшы выкладчык, дацэнт (1998) кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Член Беларускага саюза мастакоў (1998). Працуе ў галіне тэкстылю, графікі і акварэлі, аб’екта. Сярод твораў: акварэлі «Перад выбарам» (2002), «Мэта» (2004), «Чаканне цяпла № 2» (2006); серыі «У пачатку» (2004), «Зямное прыцягненне» (2006), «Самародак» (2009), «Па той бок экватара» (2009); графічныя «Знакі агню» (2006), «Прастора сонечнага святла» (2006), серыі «Qatro» (2001); калажы «Дзве тысячы гадоў мінула» (2000), «Паверхі прыроды» (2002), «З попелу маёй памяці» (2006), серыя «Паходжанне» (2004); аб’екты «Астравы над безданню» (2008), «Споведзь адной карціны» (2009), «Кніга перамен 1-2» (2009), «Прайсці па лёдзе» (2009), «Дыялог» (інсталяцыя, 2010) і інш. Працы знаходзяцца ў музеях: «Lust auf Kunst», г. Локум (Германія), Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва, Музеі Марка Шагала ў Віцебску, Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Сям’яУ шлюбе з беларускім мастаком Генадзем Аляксандравічам Фалеем. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia