Антон Ігаравіч Шрамчанка
Антон Шрамчанка (нар. 12 сакавіка 1993, Рагачоў) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Жэтысу» з Талдыкаргана. Клубная кар’ераПачаў займацца футболам у родным Рагачове, а ва ўзросце 13 гадоў паступіў у спецыяльны футбольны клас Мінскага сувораўскага вучылішча, дзе вучыўся на працягу чатырох гадоў. Пасля заканчэння вучылішча ў 2010 годзе стаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра», а на наступны год дэбютаваў у аснове. Першую палову 2012 года правёў у складзе фарм-клуба «Дняпро-2», пасля вярнуўся ў асноўную каманду і дапамог ёй выйграць Першую лігу. Сезон 2013 распачаў на лаўцы запасных, але пазней замацаваўся ў асноўным складзе, звычайна гуляў на пазіцыі левага флангавага нападніка. Выдатна праявіў сябе і ў выніку з 5 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне. У сезоне 2014 гуляў ужо не так паспяхова: забіў 2 мячы ў чэмпіянаце, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. Па выніках сезона «Дняпро» зноў вылецеў у Першую лігу. У сакавіку 2015 года прыбыў на прагляд у бабруйскую «Белшыну»[3] і ў выніку пачаў у гэтым клубе сезон 2015. Замацаваўся ў складзе «Белшыны», выступаў на пазіцыі цэнтральнага нападніка або ўскрайняга паўабаронцы. У студзені 2016 года, пасля прыходу ў «Белшыну» новага кіраўніцтва, вырашыў пакінуць клуб[4]. Неўзабаве цікавасць да Шрамчанкі стала праяўляць мінскае «Дынама», і пасля прагляду ў лютым той стаў іграком мінчан[5]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, вярнуўся на поле ў чэрвені, але не здолеў замацавацца ў асноўным складзе дынамаўцаў. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[6]. Са студзеня 2017 года зноў трэніраваўся разам з магілёўскім «Дняпром» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[7]. Пачынаў сезон у стартавым складзе магіляўчан, у другой палове сезона стаў часцей выхадзіць на замену. У студзені 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[8] і неўзабаве стаў іграком «Гомеля»[9]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком асновы «Гомеля», правёў усе 30 матчаў чэмпіянату Беларусі і два кубкавых. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[10]. У сезоне 2019 заставаўся іграком стартавага складу, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2019 года пакінуў «Гомель»[11]. У студзені 2020 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Мінскам»[12]. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт да канца сезона 2022[13]. Паспяхова правёў сезон 2022, з 12 галявымі перадачамі стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату; з лета стаў таксама капітанам «Мінска». У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[14] і неўзабаве падпісаў двухгадовае пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[15]. Стаў іграком стартавага складу каманды. У ліпені 2023 года пакінуў салігорскі клуб[16] і хутка далучыўся да казахстанскага «Мактаарала»[17]. У лютым 2024 года, пасля таго як «Мактаарал» не быў дапушчаны да новага сезона Прэм’ер-лігі, перайшоў у «Жэтысу»[18]. Міжнародная кар’ера9 верасня 2013 дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы моладзевага чэмпіянату Еўропы супраць Францыі. Усяго за зборную згуляў 8 матчаў. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia