Антон Аляксандравіч Семяновіч
Антон Аляксандравіч Семяновіч (псеўд. Дзядзька з барадой; 5 жніўня (23 ліпеня) 1917, в. Шабунеўшчына, Койданаўская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня — 25 жніўня 2000) — беларускі літаратуразнавец, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1954 г. Доктар філалагічных навук (1971), прафесар (1971). БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям'і, якая як серадняцкая была раскулачана і высланая ў Котлас Архангельскай вобласці РСФСР, затым у Вялікі Усцюг. Антону, як непаўналетняму дазволілі вярнуцца ў Беларусь. Пасяліўся ў сваякоў у в. Крупіца Мінскага раёна. Пасля заканчэння сямігодкі і ФЗН працаваў слюсарам на заводзе імя Варашылава ў Мінску (1934—1938). У 1938 г. паступіў у Мінскі педінстытут на літаратурны факультэт, дзе правучыўся да 1941 г. Напачатку вайны працаваў на гаспадарцы ў в. Шабунеўшчына, з кастрычніка 1943 г. сувязны партызанскага атрада імя Фурманава брыгады Ракасоўскага на Дзяржыншчыне. Пасля вайны працаваў на чыгунцы (1944). Закончыў Мінскі педагагічны інстытут (1945). Працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Івацэвічах Брэсцкай вобласці (1945—1946), вучыўся ў аспірантуры Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі (1946—1949), працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі (1949—1963). З 1963 г. у Мінскім педагагічным інстытуце: дацэнт кафедры расійскай і замежнай літаратуры,з 1971 г. загадчык кафедры беларускай літаратуры, з 1992 г. прафесар-кансультант гэтай кафедры. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Друкаваўся з 1949 г. Даследаваў беларускую прозу і драматургію. Працы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia