Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020 (30-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2020-га года. Турнір прайшоў ва ўпартай барацьбе за прызавыя месцы. Спачатку месца ўверсе табліцы заняў гомельскі «Лакаматыў», часам на першы радок узбіраліся дзяржынскі «Арсенал» і «Смаргонь», аднак у сярэдзіне сезона ў лідары выйшаў рэчыцкі «Спадарожнік», які захаваў першы радок да канца турніру, за некалькі тураў да канца забяспечыўшы выхад у Вышэйшую лігу. У барацьбе за іншыя прызавыя месцы ў другой палове чэмпіянату найбольш паспяховымі былі «Гомель» і мінскія «Крумкачы», якія доўгі час вялі змаганне за другі радок. Толькі ў апошнім туры «Гомель» забяспечыў другое месца і вяртанне ў Вышэйшую лігу. Склад удзельнікаўПерашапачаткова планаваўся ўдзел 16 каманд: з улікам вынікаў пераходных матчаў у Вышэйшую лігу выйшлі бабруйская «Белшына», «Смалявічы» і брэсцкі «Рух», у Другую лігу выбылі «Баранавічы»; з Вышэйшай лігі ў Першую выбывалі магілёўскі «Дняпро» і «Гомель», а з Другой лігі ў Першую выхадзілі дзяржынскі «Арсенал», «Ашмяны-БДУФК», а таксама «Маладзечна», якое атрымала гэту магчымасць у выніку зняцця з Вышэйшай лігі ў сезоне 2019 мінскага «Тарпеда». У пачатку 2020 года стала вядома, што магілёўскі «Дняпро» спыняе існаванне і з новай юрыдычнай асобай заяўляецца ў Другую лігу; замест яго месца ў Першай лізе атрымаў чысцінскі «Андэрдог», які ў 2019 годзе заняў 4-е месца ў Другой лізе[1]. У лютым з’явілася інфармацыя аб магчымым аб’яднанні «Андэрдога» з «Маладзечна», каб аб’яднаны клуб удзельнічаў у Першай лізе; хутка было патлумачана, што «Андэрдог» пра падтрымцы маладзечанскіх улад будзе рыхтавацца да Першай лігі, а «Маладзечна» згуляе ў Другой лізе. Аднак пазней з-за канфлікту з уладамі «Андэрдог» пакінуў асноўны інвестар, 16 сакавіка 2020 года клуб не быў дапушчаны да працэсу ліцэнзавання ў Першай лізе ў сувязі з непаданнем патрэбных дакументаў ва ўсталяваныя тэрміны[2] і ў выніку ўвогуле адмовіўся ад удзелу ў сезоне 2020. Першая ліга такім чынам скарацілася да 14 каманд. Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамКлубы, якія папоўнілі Першую лігу
Клубы, якія пакінулі Першую лігу
Перайменаванні клубаў
Клубы-ўдзельнікі
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Вынікі матчаў
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 25 лістапада 2020 Стыкавыя матчы за выхад у Вышэйшую лігуПа выніках сезона клуб «Крумкачы», які заняў трэцяе месца ў Першай лізе, атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць клуба «Слуцк» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Слуцк» захаваў месца ў Вышэйшай лізе на наступны год. Першы матч
Адказны матч
Стыкавыя матчы за захаванне месца ў Першай лізеПа выніках сезона клуб «Хімік», які заняў апошняе 14-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Першай лізе ў стыкавых матчах супраць клуба «Маладзечна» (трэцяе месца ў Другой лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Хімік» захаваў месца ў Першай лізе. Першы матч
Адказны матч
Статыстыка ігракоўБамбардзіры
Крыніца: Football.By ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia