Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ
Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ — ліквідаваная ўладамі палітычная партыя ў Беларусі, якая грунтавалася на ідэалогіі беларускага Адраджэння і народна-кансэрватыўных каштоўнасцях беларускай палітычнай культуры, ажыццяўляла сваю палітычную праграму шляхам прапаганды ідэй і ўдзелу ў фармаванні канстутыцыйных органаў дзяржаўнай улады Беларусі. На працягу свайго існавання партыя знаходзілася ў жорсткай апазіцыі да дзеючай улады на Беларусі, крытычна ставілася да іншых апазіцыйных партый. Вышэйшы орган партыі — З’езд, паміж з’ездамі працуе Сойм. Старшыня партыі — Зянон Пазняк. КХП-БНФ дагэтуль прынцыпова байкатавала ўсе выбары, абвешчаныя рэжымам Лукашэнкі. У ліпені 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Кансэрватыўна-хрысьціянскую партыю — БНФ[1]. Гісторыя17 мая 1999 года З. Пазняк выступіў з рэзкай крытыкай дзейнасці старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара і самога ЦВК. Іншыя лідары — Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Юрый Хадыка — фактычна дыстанцыяваліся ад выказванняў свайго паплечніка па партыі. Узніклы крызіс скончыўся расколам партыі на дзве структуры — Кансерватыўна-хрысціянскую партыю — БНФ і партыю БНФ. 13 верасня 1999 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала партыю. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. КХП-БНФ заяўляла аб падтрымцы адзінага кандыдата ад апазіцыі, але 18 лютага 2001 г. Соймавая канферэнцыя партыі вылучыла З. Пазняка ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Паводле звестак выбарчых штабоў, ініцыятыўная група З. Пазняка сабрала 104.600 подпісаў, але частка іх згубілася з-за таго, што подпісы рэгістравалі ў раёнах, дзе яны былі сабраныя, а не па месцы жыхарства іх уладальнікаў. У выніку ЦВК зарэгістравала толькі 75.818 подпісаў[2], а З. Пазняк заклікаў сваіх прыхільнікаў нікога не падтрымліваць. Штогадова сябры партыі ладзілі мемарыяльнае мерапрыемства «Ігуменскі шлях» пад г. Чэрвень. МэтыГалоўная мэта партыі — усталяванне дэмакратычнага грамадства і пабудова моцнай беларускай дзяржавы. ВыбарыУсе парламенцкія выбары з моманту ўтварэння байкатаваліся партыяй. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia