Апенька восеньская
Апенька восеньская[1], Апенька сапраўдная (Armillaria mellea) — бызідыяльны шапкавы грыб сямейства Physalacriaceae. Народныя назвыАпенька[2], пенька, апенёк, опэ́нёк, пе́нек, пе́нёк, апенок, упенок, апенечка, бярозава апенька, падапенька, падпенька, апенкі, асе́нская апенка, апянок, апенак, апёнак[1], пянушка[3], апенка[4][5], пеначка, хілецкая апенька[6], падбярэзнік, мядняк, апёнка[7][8], падапенка, пашанцэйка, карчавік, лугавік, бярозавая апенька, альховая апенька, апеначка, апёнька, апенек, альхоўка, дубова апенька, поп’ята, падапяты, апянёнак, апянчонак, апянчонакак, апенік[1]. АпісаннеШапка дыяметрам 3—10 см, пукатая, потым амаль пляскатая, з невялікім бугарком, бураватая, са шматлікімі лусачкамі, сухая. У маладых шапак гіменафор закрыты прыватным пакрывалам (плеўка з рыхлага спляцення гіфаў). Мякаць белаватая, мяккая, з прыемным смакам і пахам. Пласцінкі прырослыя зубцом, белавата-жаўтаватыя, пазней з дробнымі бураватымі плямамі. Ножка цыліндрычная, роўная або расшыраная да асновы, з плеўкавым кольцам (рэшткі прыватнага пакрывала) у верхняй частцы, уверсе светлая, знізу аліўкава-бураватая. цвёрдая. Споры яйцападобна-эліпсаідальныя, гладкія, бясколерныя. Споравы парашок белы. Міцэлій грыба дае рызаморфы, э дапамогай якіх ён пашыраецца ад дрэва да дрэва. ЭкалогіяПаразіт (пашкоджвае да 200 відаў вышэйшых раслін) і сапратроф. Расце на ламаччы, пнях, каранях і ствалах дрэў, часта вялікімі групамі. На Беларусі пладаносіць у жніўні—кастрычніку. ВыкарыстаннеЯдомая. Спажываецца свежая, марынаваная, соленая. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia