Апошняе метро
«Апошняе метро»[15] (фр.: Le Dernier Métro) — гістарычная драма 1980 года з Катрын Дэнёў і Жэрарам Дэпардзьё ў галоўных ролях. Другі фільм задуманай Франсуа Труфо трылогіі пра сцэнічныя віды мастацтваў (кіно, тэатр, мюзікл), якая распачалася фільмам «Амерыканская ноч» (1973). Гэта самы паспяховы ў французскім пракаце фільм Труфо. Лаўрэат дзесяці прэмій «Сезар». СюжэтДзеянне адбываецца падчас нацысцкай акупацыі Парыжа. Апошняе метро — сімвал тэатральнага свету, цягнік, на якім падчас акупацыі з’язджала парыжская тэатральная багема пасля спектакля. Спазненне на цягнік азначала парушэнне каменданцкай гадзіны. Амаль усё дзеянне фільма засяроджана ў межах аднаго з тэатраў. З гэтага цеснага свету, дзе ўсё знаёмыя адзін з адным, рэжысёр кідае погляд на лёс Францыі ў ваенныя гады. Аднаму з самых таленавітых рэжысёраў сталіцы, Люка Штайнеру (Хайнц Бенент), пагражае перамяшчэнне ў канцэнтрацыйны лагер, бо ён яўрэй. Таму ён уцёк з Парыжа ў першыя дні акупацыі. Але гэта афіцыйная версія. Насамрэч Люка хаваецца ад нацыстаў у склепе свайго тэатра на Манмартры, у гэтым яму дапамагае яго жонка, адна з найвядомых актрыс свайго часу Марыён (Катрын Дэнёў), якая ўзяла на сябе абавязкі дырэктара ў гэты нялёгкі час. Па вечарах праз патаемны люк яна спускаецца ў каморку мужа, старанна схаваную сярод склада старых дэкарацый. Для таго, каб тэатр жыў — Марыён рыхтуе прэм’еру новай п’есы, пры гэтым ніхто не здагадваецца, што сапраўдным аўтарам пастаноўкі з’яўляецца Люка, якому Марыён арганізавала радыётрансляцыі ад мікрафона на сцэне да прымача ў склепе. Люка паведамляе свае ідэі Марыён, а яна ў сваю чаргу — запрошанаму рэжысёру, які паступова пачынае верыць у тое, што да ўсяго дадумаўся сам. У якасці партнёра Марыён па спектаклі з «Гран-Грыньёла» у тэатр прыходзіць шматабяцальны акцёр Бернар Гранжэ (Жэрар Дэпардзьё). Між тым тэатрам спрабуе завалодаць беспрынцыповы калабарацыяніст Даксіа. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia