Еўропа Еўропа
«Еўропа Еўропа» (польск.: Europa Europa) — мастацкі фільм 1990 года рэжысёркі Агнешкі Холанд. Сумесная вытворчасць Германіі, Францыі, Польшчы[7]. СюжэтФільм расказвае пра лёс маленькага яўрэйскага хлопчыка, які змагаецца за выжыванне пад час Другой сусветнай вайны. Пасля гібелі яго сястры сям’я імігрыруе ў Польшчу, каб выратавацца ад жахаў Халакосту. Аднак хутка ваенныя дзеянні разгортваюцца і на тэрыторыі Польшчы. Бацькі Саламона, спрабуючы выратаваць сына, адпраўляюць яго ў Савецкі Саюз, дзе ён трапляе ў дзіцячы дом. Калі туды прыходзяць нямецкія салдаты, хлопчык, які выдатна размаўляў па-нямецку, выдае сябе за іншага, сцвярджаючы, што ягоныя бацькі сталі ахвярамі камуністычнага рэжыму. Яго, у адрозненне ад іншых яўрэйскіх дзяцей, пакідаюць у жывых, і яму даводзіцца супрацоўнічаць з акупантамі, выступаючы ў якасці перакладчыка на допытах. СаўндтрэкМузычнае суправаджэнне да фільма «Еўропа Еўропа» напісаў польскі кампазітар Збігнеў Прайснер. УзнагародыПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database», фільм быў адзначаны 8 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыямі[8]. Сярод найбольш значных узнагарод — «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia