Крысціян працуе куратарам музея сучаснага мастацтва. Ён разведзены і выхоўвае дзвюх дачок. Аднаго разу ў Крысціяна крадуць тэлефон і кашалёк. Адсачыўшы свой мабільны праз адмысловую праграму, ён разам з калегам адпраўляецца на сваёй моднай Тэсле(англ.) (бел. вяршыць справядлівасць у бедны раён Стакгольма. Ён рассоўвае па паштовых скрынях раздрукаванае папярэджанне «Я ведаю, што ты скраў мой тэлефон і кашалёк» і называе месца, куды неабходна вярнуць рэчы. Ён не разлічвае на поспех сваёй задумы, але ён гэтак жа не чакае і іншых падзей, што чакаюць яго наперадзе.