Аркадзь Мікалаевіч Дзенісевіч
Аркадзь Мікалаевіч Дзенісевіч (1940, в. Вашчынічы, цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак, мастацтвазнаўца, педагог, паэт. БіяграфіяУ 50-гадовым узросце паступіў на факультэт мастацтвазнаўства[1], атрымаў вышэйшую адукацыю[2]. Выкладаў гісторыю сусветнай культуры ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна. З 1991 — педагог Брэсцкай дзіцячай мастацкай школы. Жыве ў Брэсце. ТворчасцьПісаць вершы пачаў яшчэ ў школе. Выдаў зборнік «Скарбніца жыцця». У 1959 намаляваў першую карціну «Паляванне на львоў» (копія твору невядомага мастака). Першыя аўтарскія працы з’явіліся ў сярэдзіне 1960-х[3]. У творчасці пераважае тэма старажытнай архітэктуры: храмы, замкі, архітэктурныя відарысы. Радзіме прысвечаныя творы «Пружанская вясна», «Ясельда», «Палескі край»[1]. Адбыліся чатыры персанальныя выстаўкі. Займаўся аздабленнем інтэр’ераў будынку Брэсцкага аблвыканкама, абласной бібліятэкі, Іванаўскай дзіцячай бібліятэкі, школьнага музея ў вёсцы Махро Іванаўскага раёна, Драгічынскага ваенна-гістарычнага музея імя Удавікова, музея «Бездзежскі фартушок»[3]. Даследуе творчасць Напалеона Орды і Юзафа Крашэўскага. Выдаў кнігу «Тэндэнцыі класіцызму і рамантызму ў творах Напалеона Орды», манаграфію «Ю. І. Крашэўскі. Этнаграфія. Графіка. Жывапіс»[3][4]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia