Арлянка (Магілёўскі раён)
Арля́нка[1] (трансліт.: Arlianka, руск.: Орлянка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 42 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы, на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны. На поўнач цячэ р. Арлянка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Кучын і далей па шашы Магілёў—Бабруйск. ГісторыяПаводле перапісу 1897 года ў Расійскай імперыі, пасёлак у Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета. Найноўшы час25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. З 20 жніўня 1924 года ў Коцінскім, з 21 жніўня 1925 года ў Хонаўскім сельсаветах. У 1930-я гг. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 26 чэрвеня 1954 года ў Дасовіцкім, з 4 чэрвеня 1965 года ў Семукацкім сельсаветах. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Колас» (цэнтр — в. Семукачы). ПланіроўкаПланіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia