Гарадзішча (Магілёўскі раён)
Гарадзі́шча[1] (трансліт.: Haradzišča, руск.: Городище) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. ГісторыяУ 1868 годзе на зямлі, падоранай памешчыкам Сіпайла, заснавана 1-класнае народнае вучылішча (па стане на 1894 год у вучылішчы вучыліся 24 хлопчыкі і 1 дзяўчынка). 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1924—1954 гадах цэнтр сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы базіраваўся нямецкі апорны пункт, які быў разгромлены 113-м партызанскім атрадам[2]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia